«Гэта наш новы дом!». 21.by

«Гэта наш новы дом!»

20.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4395.jpg

Дом для шматдзетных сем’яў у Целяханах будаваўся, лічы, адзін год. На пачатку 2018 года будаўнікі УП «Івацэвіцкая ПМК-11» распачалі будаўніцтва, а на пачатку гэтага года – здалі ў эксплуатацыю. 

 

І кватэры ў ім атрымаліся прасторныя: аднапакаёвыя агульнай плошчай – 38,02 квадратнага метра, двухпакаёвыя – 57,82, астатнія – па 73 і 89 квадратных мет-
раў. Ацяпленне ў кватэрах індывідуальнае, пакоі вялікія. Адна кватэра ў чатырохпавярховым доме мае камерцыйнае прызначэнне – тое самае арэнднае жыллё. 
Дзве аднапакаёўкі атрымалі тыя шматдзетныя сем’і, у каго жыллё ёсць, але не хапае жыллёвай плошчы на ўсіх. Атрымалі ключы ад прасторных кватэр і сем’і, у якіх гадуюцца чацвёра дзяцей.
 
Адны сем’і, як напрыклад, Міхаіла і Ірыны Мамчыцаў, ужо паволі асвойваюцца ў новым доме, што ў цэнтры пасёлка па вуліцы 17 Верасня, іншыя – у прыемных пошуках мэблі ды неабходных прадметаў інтэр’ера. Але ўсе без выключэння радуюцца таму, што набылі ўласнае жыллё. Дзякуючы Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, значную частку ад кошту жылля шматдзетным субсідзіравала дзяржава. І вось 23 сям’і – гаспадары кватэр.
 
Дарэчы, кіраўнік спраў Целяханскага сельвыканкама Алена Кайль казала, што яшчэ адзін дом для шматдзетных у Целяханах быў здадзены ў 2016 годзе, а за паўтара месяца сёлетняга года яшчэ чатыры сям’і сталі шматдзетнымі: Вольгі Гапонік, Юрыя і Антаніны Ермаловічаў, Ігара і Юліі Куратнікаў, Ільі і Наталлі Морскіх. Сем’і Абрамчукоў і Гардзейка ў чаканні папаўнення – нараджэння трэцяга дзіцяці.

На здымку: сям'я Вольгі Канеўскай.
 
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 шматдзетныя сям’і атрымалі ключы ад кватэр у гарадскім пасёлку Целяханы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика