На будынку Нацыянальнай бібліятэкі сёння трансліруюць беларускія словы. 21.by

На будынку Нацыянальнай бібліятэкі сёння трансліруюць беларускія словы

21.02.2019 14:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сення, у Міжнародны дзень роднай мовы, зранку і ўвечары на будынку Нацыянальнай бібліятэкі з’явяцца трансляцыя беларускіх слоў. Падрабязнасці перадае рыдыё «Рацыя».


Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў гэтым годзе ўжо 20 раз, на вонкавым электронным светлавым табло бібліятэкі можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры пра беларускую мову, але і словы, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў.

— Для папулярызацыі роднай мовы сярод беларусаў мы выбралі тую лексіку, якая паказвае спецыфіку характару і быту, адносінаў да жыцця і акаляючага асяроддзя нашых суайчыннікаў, асаблівасці гучання і напісання нашай мовы, — адзначае першы намеснік дырэктара бібліятэкі Алена Далгаполава.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць успомніць, што такое «багоўка», «усцяж» і «крынічыць». Для тых жа, хто вырашыць праверыць свае здагадкі ці даведацца нешта новае, значэнні слоў будуць размешчаны у афіцыйных групах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сацыяльных сетках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць успомніць, што такое «багоўка», «усцяж» і «крынічыць».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика