Сапраўдны мужчына. Які ён? Бліц-апытанне. 21.by

Сапраўдны мужчына. Які ён? Бліц-апытанне

21.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдны мужчына. Які ён?

Марат Цалко, Шуміліна:

–  Мужчына павінен валодаць шэрагам якасцяў, якія падыходзяць пад характарыстыку “прыстойны чалавек”. На маю думку, перш за ўсё гэта выхаванасць, стрыманасць, знаходлівасць, рашучасць. Сапраўдны мужчына павінен пры любых абставінах цвяроза ацэньваць сітуацыю і прыстойна з яе выходзіць. Менавіта ад сапраўднага мужчыны слабейшыя адчуваюць клопат і падтрымку. Увогуле мужчына пазнаецца не ў размовах, а ва ўчынках.
Віктар Сініцкі, в. Макракі:

– Мужчына можа быць розным. Кожны зыходзіць са сваіх жыццёвых мэт. На маю думку, кожны з нас павінен мець мужнасць, каб узяць адказнасць за шчасце іншых людзей. Маю на ўвазе сям’ю. Менавіта ў сям’і праяўляюцца лепшыя рысы характару. Ты павінен быць і гаспадаром, і сябрам, і здабытчыкам, і дарадцам, а таксама вынаходнікам і вундэркіндам для сваіх дзяцей. Мы з жонкай выхавалі пецярых дачок, а таксама ў нас трое прыёмных дзяцей. Я ганаруся, што нашы дзеці сталі дастойнымі людзьмі.
Міхаіл Цікавенка, аг. Мішневічы:

–  Раней, у савецкія часы, лічылася, што сапраўдны мужчына павінен адслужыць тэрміновую ваенную службу. Я падыходжу пад гэту катэгорыю, бо служыў у арміі, быў сувязістам. Але зараз погляды памяняліся. Мужчына павінен быць моцны духам і характарам, умець адказваць за свае словы і ўчынкі, дакладна ведаць, чаго хоча і дабівацца сваёй мэты ў жыцці. Лічу, што сапраўдны мужчына не падманіць і не пакрыўдзіць.
Максім Міхалычаў, аг. Слабада:

– Калі гаворка ідзе пра сапраўднага мужчыну, то перш-наперш згадваеш чалавека, які з’яўляецца для цябе прыкладам  па жыцці. Такім стаў для мяне бацька Дзяніс Валянцінавіч. Ён сумленны, працавіты, заўсёды праўдзівы, ніколі не распускае рукі. Я вучуся яшчэ ў дзясятым класе і недастаткова ведаю жыццё, якім яно павінна быць. А мой бацька мудры. Ён заўсёды падкажа, параіць, ніколі не абразіць і не прынізіць. Таму я бяру прыклад з яго як з сапраўднага мужчыны. Вучуся быць сабраным, дысцыплінаваным, мэтанакіраваным.
Данііл Ткачоў, Шуміліна:

– Мужчына павінен быць храбрым, умець служыць у арміі і страляць з аўтамата. Я пакуль яшчэ не сапраўдны мужчына. Мне шосты год, і трэба яшчэ расці. Але, калі я пайду ў армію, папрашуся быць лётчыкам, бо мне вельмі падабаюцца самалёты.
Пытанне задавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №16 ад 22.02.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдны мужчына. Які ён? Марат Цалко, Шуміліна: –  Мужчына павінен валодаць шэрагам якасцяў, якія падыходзяць пад характарыстыку “прыстойны чалавек”. На маю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика