Падведзены вынікі раённага конкурсу летапісных зборнікаў “З паданняў былых пакаленняў”. 21.by

Падведзены вынікі раённага конкурсу летапісных зборнікаў “З паданняў былых пакаленняў”

22.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

12cb0bbb-839d-41bc-bb5b-0154b9043f4c
Падведзены вынікі раённага конкурсу летапісных зборнікаў “З паданняў былых пакаленняў”, які быў праведзены аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама.

Метадыст раённага навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Марчанка расказала, што ўсяго на конкурс было пададзена 22 работы. Навучэнцы складалі зборнікі па назвах вёсак і гарадоў, вывучалі матэрыялы архіўных крыніц, правялі інтэрв’юіраванне жыхароў Століншчыны, даказвалі сацыяльную і практычную значнасць сабранага матэрыялу.

Многія работы былі цікава аформлены і пададзены ў творчай форме. Вучні разам з педагогамі зазірнулі ў глыбіню стагоддзяў, раскапалі цікавыя гістарычныя звесткі.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны яго пераможцы. Гэта вучаніца 10 класа СШ № 2 аг. Альшаны Анастасія Крупкевіч, вучаніца 7 класа Стружскай СШ Ксенія Закрэўская, вучань 10 класа Стахаўскай СШ Раман Неўдах, вучань 5 класа Відзіборскай СШ Вячаслаў Бараноўскі, вучаніца 5 класа Відзіборскай СШ Дар’я Храпіцкая, вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Рэгіна Ярошык, вучань 6 класа Хатомельскай СШ Арцём Ліпскі, вучаніца 11 класа Веляміцкай СШ Кацярына Мароз, вучань 6 класа Церабяжоўскай СШ Аляксандр Ракала, вучаніца 8 класа СШ № 2 г. Століна Анастасія Юнкевіч, вучаніца 9 класа СШ № 2 г. Століна Кацярына Шэлест, вучаніца 10 класа СШ № 3 г. Століна Аляксандра Вярэніч, вучні 8 класа Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Уладзіслаў Антановіч і Дзмітрый Антановіч, вучаніца 11 класа Беражноўскай СШ Дар’я Віткоўская, вучні Рубельскай СШ Аліна Пашкевіч, Ілона Пашкевіч, Галіна Машлякевіч і Вольга Пашкевіч, вучань 10 класа Фядорскай СШ Мікіта Туча, вучань 7 класа Каладнянскага НПК яслі-сад БШ Максім Пашкевіч.

Віншуем пераможцаў  і зычым надалей цікавіцца гісторыяй свайго роднага краю.

Таццяна СЕГЕН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Падведзены вынікі раённага конкурсу летапісных зборнікаў “З паданняў былых пакаленняў”, які быў праведзены аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика