Праздничный опрос: какой фильм вы посмотрите 23 февраля?. 21.by

Праздничный опрос: какой фильм вы посмотрите 23 февраля?

22.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фільмы-эпапеі і кароткаметражкі, серыялы і блокбастары, дакументальная хроніка і мастацкая выдумка… Традыцыйна 23 лютага праграма тэлевяшчання напоўнена фільмамі пра доблесць абаронцаў Айчыны. У святочны дзень «прыліпнуць» да блакітных экранаў і вайскоўцы 210 авіяцыйнага палігона, які размяшчаецца непадалёк ад Ружан. Якім кінастужкам на ваенную тэматыку яны аддадуць перавагу і аб якіх героях знялі б — калі б была такая магчымасць — аўтарскае кіно? — пра гэта мы пагаварылі з імі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны.
Радавы Уладзіслаў Мардань, в.Крыніца:



— Я паглядзеў бы серыял «Навальнічныя вароты» пра вайну ў Чачні. Выдатны фільм пра згуртаванасць салдат і афіцэрскі гонар. Дзе рэальнасць паказаная не праз ружовыя акуляры. Дзе простыя васемнаццацігадовыя пацаны становяцца сапраўднымі мужчынамі. Дзе адзінае жаданне ва ўсіх — не быць забітымі… А сам зняў бы фільм пра паўстанне Каліноўскага і яго людзей, якія гінулі за сваю зямлю, за сваю праўду. Дарэчы, на нашым палігоне ёсць брацкая магіла паўстанцаў.

Радавы Ігар Літвінчук, г.Пружаны:



— Я ўжо некалькі разоў глядзеў «Спіс Шындлера», дзе галоўны герой, будучы членам нацысцкай партыі, ратуе больш за тысячу яўрэяў, ахвяруючы сваім жыццём. У той час, калі немцы забівалі гэтых няшчасных цэлымі сем’ямі і не лічылі сваіх ахвяр. А яшчэ мне падабаецца фільм «Туман», як маладыя бесклапотныя людзі трапілі з сучаснасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і зразумелі, што яны зусім не падрыхтаваныя. Але атрымаўшы баявое хрышчэнне ў рукапашным баі, умомант даведаліся пра сапраўдную вайну… А што тычыцца маіх «рэжысёрскіх» планаў, то скажу, што трэба беларусам здымаць кіно пра аднаго з найбольш вядомых уладароў Вялікага княства Літоўскага — князя Вітаўта, якога яшчэ пры жыцці празвалі Вялікім.

Радавы Раман Клімовіч, г.Пружаны:



— На мой погляд, на свята абаронцаў Айчыны добра паглядзець фільм Міхаіла Пташука «У жніўні 44-га» аб дзеяннях нямецкіх дыверсійных атрадаў на беларускіх землях. У ім, без усялякіх там панарамных і батальных бітваў, вельмі трапна перададзена атмасфера вайны, цана перамогі над якой была вельмі высокай… А надалей, лічу, трэба здымаць біяграфічныя кінастужкі пра вялікіх палкаводцаў, стратэгаў Жукава і Ракасоўскага, мужнасцю якіх натхняліся простыя салдаты.

Яфрэйтар Дзяніс Клімец, в.Ясень:



— Буду глядзець сам, і ўсім параіў бы «В бой идут одни старики». Душу пераварочвае гэты фільм, прымушае думаць, суперажываць і… ганарыцца нашымі людзьмі. Там усё пераплялося — і трагедыя, і камедыя, і любоў, і боль. Гэта і ёсць вайна, і так пра яе яшчэ ніхто не здымаў. Пасля такіх фільмаў хочацца жыць і радзіме служыць… А сам зняў бы кіно да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, напрыклад, пра подзвіг нашага слаўнага земляка Мікалая Цабрука з в.Клятное і гераічную смерць салдат з яго Мараварскай роты.

Старшы прапаршчык Сяргей Перасыпка, г.Пружаны:



— Я паглядзеў бы фільм-эпапею «Вызваленне». Менавіта ён паўплываў на маё жаданне стаць ваенным. А з якім размахам зняты! Велізарныя палі бітваў, тысячы танкаў і дзясяткі тысяч салдат. У фільме паказаны і батальныя сцэны, і дзейнасць штабоў і разведак, і тых, хто працаваў у тыле. Асабліва ўражвае відавочнае знешняе падабенства акцёраў з рэальнымі асобамі… Ну, а калі самому давялося б здымаць, то, прызнацца, прысвяціў бы сваю стужку дзейнасці партызанскіх атрадаў на тэрыторыі нашага раёна.

Радавы Андрэй Валанцэвіч, аг.Калядзічы:



— Мяне найбольш уразілі фільмы пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, напрыклад, стужка «Я рускі салдат». Літаральна душу раздзірае яе фінальная сцэна, калі маладому савецкаму лейтэнанту, ужо пасівеламу і амаль сляпому, аддаюць чэсць нямецкія афіцэры. Просты салдат стаў для іх годным ворагам… А сваё кіно я прысвяціў бы першаму Герою Беларусі Уладзіміру Карвату, які адвёў свой падаючы самалёт ад населеных пунктаў.

Яфрэйтар Наталля Варакіна, г.Пружаны:



— А я ў чарговы раз буду глядзець са слязамі на вачах шэдэўр савецкага кіно — фільм «Афіцэры». Таму што «ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць», ёсць сапраўдная дружба і сапраўднае каханне, ёсць адданасць Радзіме і сям’і… А яшчэ, на мой погляд, заслугоўвае ўвагі рэжысёраў тэма яўрэйскага гета ў Пружанах. Моладзь павінна ведаць, якія жахі адбываліся ў нашым раёне ў 1943 годзе, калі тысячы людзей былі вывезены з горада і знішчаны ў печах Асвенцыма. Няхай людзі ведаюць, што такое вайна, і няхай шануюць мір, на варце якога ўсе мы стаім.

Алена Зялевіч, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фільмы-эпапеі і кароткаметражкі, серыялы і блокбастары, дакументальная хроніка і мастацкая выдумка… Традыцыйна 23 лютага праграма тэлевяшчання напоўнена...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика