Шумилинский ясли-сад №3 отметил сорокалетие. 21.by

Шумилинский ясли-сад №3 отметил сорокалетие

13.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сорак старонак жыцця дашкольнай ўстановы

Як і для чалавека, сорак гадоў для дашкольнай установы – гэта пэўны вопыт, павага, імкненне дасягнуць новыя вяршыні. Але калі ў жыцці чалавека гэта залежыць ад яго самога, то ў дзіцячага сада  – ад калектыва, які працуе сумленна, зладжана і дружна. Так, як у дзіцячым садзе № 3 г. п. Шуміліна, які нядаўна адзначыў 40 год з дня ўтварэння.

З нагоды гэтай даты прайшло святочнае мерапрыемства з канцэртам пад назвай “Мы жадаем шчасця вам!”. Да яго доўга рыхтаваліся і педагогі, і выхаванцы, і іх бацькі. Вядучыя (намеснік загадчыка Галіна Аўтушка і выхавальнік Надзея Лабачова) цікава расказалі пра гісторыю дзіцячага сада, старонку за старонкай перагортваючы кнігу маленькай дзяржавы па імені “Сонейка”, запісвалі туды новыя імёны, добрыя справы і прагнозы на будучае.

Сорак гадоў таму работнікі былой райсельгастэхнікі пабудавалі  і ўвялі ў эксплуатацыю будынак дзіцячага сада на 140 месцаў. 15 гадоў установа лічылася ведамаснай і адносілася да сельскай гаспадаркі. Дзіцячы сад № 3 і сёння ў народзе называюць установай райсельгастэхнікі.

За сорак гадоў у дашкольнай установе выхаваліся больш за паўтары тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны прайшлі нямала кіламетраў на прагулках, навучыліся марыць і дасягаць сваёй мэты. Прыклад таму – Наталля Пашкевіч, якая калісьці наведвала гэты дзіцячы сад, а сёння (вось ужо на працягу 14 гадоў) з’яўляецца яго загадчыцай.



На мерапрыемства прыйшло шмат гасцей. Слова трымала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Яна ўручыла работнікам дашкольнай установы вітальны адрас ад райвыканкама, пажадала ветэранам і сённяшнім работнікам дзіцячага сада моцнага здароўя і дабрабыту.

Шмат цёплых слоў работнікам навучальнай установы сказалі начальнік аддзела па адукацыі Валянціна Мянькова, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Любоў Сямёнава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка. Лепшым работнікам дашкольнай установы былі ўручаны граматы аддзела па адукацыі.

Асаблівая ўвага – ветэранам. Іх нямала прыйшло на свята. Усе яны калісьці працавалі ў гэтым дзіцячым садзе, выхоўвалі дзяцей, праводзілі розныя мерапрыемствы, таму ўсім было цікава паглядзець фотавыставу “Наша гісторыя”.  Згадалі першую загадчыцу Людмілу Рафальскую, другога кіраўніка Ларысу Кузняцову. Дарэчы, Ларыса Васільеўна прыйшла на свята і з задавальненнем выступіла перад прысутнымі: ”Дзіцячы сад – гэта мой лёс. Больш за дваццаць гадоў кіравала калектывам. Я была першая, а ўсе калегі – за мной. Я адна за ўсіх, а яны ўсе – за мяне. Разам эксперыментавалі, ездзілі на экскурсіі, прымалі ўдзел у мастацкай самадзейнасці, стваралі санаторную групу для дзяцей, праводзілі рэспубліканскія канферэнцыі на базе дзіцячага сада. Наш дзіцячы сад быў самым багатым, бо дапамагала райсельгастэхніка, нашы выхавальнікі былі самымі таленавітымі, і неаднойчы саду прысуджалі першыя месцы сярод дашкольных устаноў рэспублікі, якія адносіліся да сельгастэхнікі розных раёнаў. Такі ж таленавіты, ініцыятыўны, аптымістычны калектыў і сённяшніх работнікаў. Зычу ўсім ім поспехаў і цярпення”.

Ад імя бацькоў выступалі Алена Зуева, эстафету падхапіла  Анастасія Малашонак, якая адзначыла, што ўсе бацькі лясгаса на чале з яго дырэктарам Аляксандрам Лабынцавым вельмі ўдзячны калектыву дзіцячага сада за  сямейную цеплыню, пяшчоту і любоў да дзяцей.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакала забаўляльная праграма “Не старэюць душой ветэраны”.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сорак старонак жыцця дашкольнай ўстановы Як і для чалавека, сорак гадоў для дашкольнай установы – гэта пэўны вопыт, павага, імкненне дасягнуць новыя вяршыні. Але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика