Карэліччына, віншуем з Днём Канстытуцыі!. 21.by

Карэліччына, віншуем з Днём Канстытуцыі!

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Беларусі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года, не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Чвэрць стагоддзя канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека.

Прытрымлівацца духу і літары Асноўнага закона — грамадзянскі абавязак кожнага. Менавіта ад гэтага залежыць стабільнасць, мір, згода, дабрабыт народа і росквіт краіны.

У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя жыхары раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Беларусі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика