Уручаны ўзнагароды, пастаўлены мэты на будучыню.... 21.by

Уручаны ўзнагароды, пастаўлены мэты на будучыню...

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4442.jpg

15 сакавіка у гарадскім Доме культуры прайшоў урачысты сход членаў Івацэвіцкай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку, прымеркаваны да 95-годдзя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

 

У яго рабоце бралі ўдзел кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Алег Шэпель, старшыня Брэсцкага абласнога таварыства інвалідаў па зроку Ірына Юрэня, намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Велікаселец, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Леанід Кавалевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Сяўко і прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый.  

Па выніках работы за 2018 год Івацэвіцкая раённая арганізацыя інвалідаў па зроку зноў заняла першае месца ў Брэсцкай вобласці і ўзнагароджана пераходным Кубкам, які Ірына Юрэня ва ўрачыстай абстаноўке ўручыла кіраўніку раённай арганізацыі Івану Каленіку. 

 

Алег Шэпель уручыў Івану Каленіку пасведчанне  аб занясенні Івацэвіцкай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку на Дошку гонару цэнтральнага праўлення ў Мінску за дасягненні ў працы па сацыяльнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку і рашэнне статутных задач ГА «БелТІЗ» на высокім якасным узроўні. Падрабязнасці чытайце у наступным нумары «ІВ».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 15 сакавіка у гарадскім Доме культуры прайшоў урачысты сход членаў Івацэвіцкай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку, прымеркаваны да 95-годдзя грамадскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика