Сегодня — День Конституции. 21.by

Сегодня — День Конституции

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 25-ГОДДЗЕМ, АСНОЎНЫ ЗАКОН КРАIНЫ!

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусьдзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 15 сакавіка згодна з Указам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26.03.1998 г.


Першай дзеючай у нас і першай на ўсім еўрапейскім кантыненце была Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, прынятая 3 мая 1791 года. Але першай менавіта беларускай і юрыдычна моцнай можна лічыць Канстытуцыю ССРБ ад 3 лютага 1919 года, якая паслужыла падставай беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Канстытуцыя БССР, прынятая ў 1927 годзе, унікальная, паколькі была выдадзена адразу на чатырох мовах, прызнаных у якасці дзяржаўных: беларускай, ідышы, польскай і рускай. Аднак савецкія рэспублікі былі вымушаны змяніць сваё заканадаўства пасля таго, як у 1936 г. была прынята агульнасаюзная Канстытуцыя. Так з’явілася Канстытуцыя БССР ад 19 лютага 1937 года. Па тым жа прынцыпе прымаўся і Асноўны Закон БССР ад 14 красавіка 1978 года — услед за новай савецкай Канстытуцыяй 1977 г. Па сваёй сутнасці Канстытуцыі 1937 і 1978 гадоў з’яўляліся часткай заканадаўчага апарата СССР.

Пасля таго, як Беларусь стала незалежнай, з’явілася неабходнасць у стварэнні новай Канстытуцыі, якая б адпавядала рэаліям свайго часу. Працэс яе напісання зацягнуўся на 3 гады, і ў выніку 15 сакавіка 1994 года была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. Выкананне канстытуцыйных прынцыпаў і норм істотна пашырыла сферу дзеяння права і закона, адкрыла прастор да развіцця грамадзянскай супольнасці, дало штуршок да канстытуцыйнай юстыцыі і новай судовай сістэмы, умацавала рэспубліку.

Канстытуцыя мае вялікае значэнне для любой дзяржавы, грамадства, кожнага чалавека. I справа не толькі ў тых палажэннях, якія юрыдычна замацаваны яе артыкуламі. Для незалежнай дзяржавы, для вольнага народа Канстытуцыя мае наймагутны сімвалічны сэнс. У ёй — сутнасць суверэнітэту краіны і нацыянальнага гонару, залог стабільнага развіцця грамадства і ўпэўненасці ў будучыні нашых дзяцей.

Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з’яўляемся грамадзянамі рэспублікі. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія і зафіксаваны ў Асноўным Законе краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25-ГОДДЗЕМ, АСНОЎНЫ ЗАКОН КРАIНЫ! Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 15 сакавіка згодна з Указам Прэзідэнта краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика