У Дзень Канстытуцыі адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным жыхарам Кіраўшчыны. 21.by

У Дзень Канстытуцыі адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным жыхарам Кіраўшчыны

Размер текста:
A
A
A

Па традыцыі, у межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сёння ў Цэнтры вольнага часу адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам маладога пакалення Кіраўшчыны — выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам прадметных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця.

Гэты дзень асаблівы тым, што адзначаецца знамянальная для нашай краіны дата — 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Раздзяліць з рабятамі важнасць падзеі прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, ветэраны працы, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый раёна, бацькі.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь азнаменаваў адкрыццё ўрачыстага мерапрыемства.

Быў зроблены экскурс у гісторыю з даты прыняцця першай Канстытуцыі БССР у 1919 годзе, праз этапы яе развіцця, — да прыняцця дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая стала першым Асноўным Законам нашай краіны з моманту набыцця дзяржаўнага суверэнітэту.

Вучняў школ раёна, усіх прысутных вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. У сваёй прамове яна падкрэсліла важную ролю Асноўнага Закона нашай дзяржавы ў яе станаўленні і развіцці.

Галіна Слабоднікава ўручыла юбілейны медаль “100 год БССР” ветэрану Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буславу, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі, ветэрану працы калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Н.Д.Лянкевічу.

У зале таксама ўшанавалі вучняў, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у розных відах дзейнасці: каштоўны падарунак — смартфон атрымалі  Анастасія Котава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, прызёр трох абласных і трох рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы і зімовых відах спорту, Аліна Юдзіна з Баравіцкай СШ, пераможца абласных творчых конкурсаў.

Затым настаў урачысты момант уручэння пашпартоў юнакам і дзяўчатам з розных устаноў адукацыі раёна.  Кожны з іх атрымаў выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.

Ад імя моладзі Кіраўшчыны да прысутных звярнулася вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Паліна Грыцкевіч.

У ходзе мерапрыемства гучалі песні аб роднай Беларусі, а ў руках рабят луналі флажкі з сімволікай нашай краіны.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па традыцыі, у межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сёння ў Цэнтры...
 
Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях

Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика