Нечаканыя павароты лёсу, ці Медыцынская гісторыя сям’і Ляшук. 21.by

Нечаканыя павароты лёсу, ці Медыцынская гісторыя сям’і Ляшук

22.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння цяжка ўявіць стаматалагічнае аддзяленне раённай паліклінікі без яго загадчыка – Мацвея Ляшука. А калісьці яшчэ школьнікам ён збіраўся вучыцца па сельскагаспадарчаму профілю, стаць, напрыклад, ветэрынарам. Але ўсе планы парушыў сябар, будучы ўрач, прыехаў у вёску на канікулы і так прарэкламаваў сваю прафесію, што дзясяцікласнік Мацвей крута змяніў свае планы і сабраўся ў медыцынскі. А яшчэ супала, што трапіў на лячэннеда амбулаторнага стаматолага – Аляксандра Чурылы. Так уразіў хлопца прафесіяналізм доктара, што вырашыў - толькі стаматалогія. Пасля БДМУ Мацвей Ляшук праходзіў інтэрнатуру ў Пінску, пасля накіравалі ў Столінскі раён, год нават давялося папрацаваць загадчыкам участковай бальніцы.

Матвей Ляшук.JPG

Мацвей ЛЯШУК.


На Смаргоншчыну ўрач трапіў услед за жонкай, таксама стаматолагам. Яна паступала па мэтаваму накіраванню, таму пасля вучобы павінна была вярнуцца ў Жодзішкі. Месца для яго знайшлося ў псіхіятрычнай бальніцы. Пазней ужо перайшоў артапедам у зубапратэзнае аддзяленне раённай паліклінікі, а пасля і ўзначаліў стаматалагічную паліклініку. Цяпер пад яго кіраўніцтвам працуе 60 чалавек. З іх толькі сем мужчын. Мацвей Стэфанавіч жартуе:

“Калі я спрабаваў паступіць у Гомель на зубнога тэхніка, адразу сказалі: нам патрэбны мужыкі, якія ўжо адслужылі ў арміі. А цяпер, бачыце, амаль адныя жанчыны працуюць. Праўда, дзяўчаты нашыя - сапраўдныя прафесіяналы, я імі ганаруся”.

Асаблівы гонар Мацвея Ляшука – дзеці. І дачка Карына, і сын Андрэй таксама медыкі. Карына – урач агульнай практыкі, працуе ў Гатаве. Мацвей Стэфанавіч прызнаецца, што вельмі шкадуе яе: цяжкая работа. Аднойчы ён прыехаў у камандзіроўку ў Мінск. Пакуль быў вольны час, вырашыў наведаць Карыну на працоўным месцы.

“Зайшоў я ў паліклініку, поўны калідор народу. Сеў і чакаю. Бачу, дачка выйшла з кабінета, акінула ўсіх позіркам стомлена і прайшла міма. Столькі народу праз яе кабінет за дзень прайшло, што бацьку роднага не пазнала”.

З Андрэем Ляшуком мы планавалі сустрэцца ў педыятрычным аддзяленні раённай бальніцы, але там яго не засталі. Нас накіравалі ў радзільнае – Андрэй Мацвеевіч сумяшчае пасаду дзіцячага ўрача з працай неанатолага. І неанаталогія, прызнаецца малады доктар, падабаецца больш. Падабаецца менавіта сваёй складанасцю. Нованароджаныя пацыенты не могуць расказаць, што ім баліць, што непакоіць. Затое як цікава і хвалююча паступова “разгадваць” дыягназ па падказках у выглядзе розных аналізаў і даследаванняў.

Андрей и Марина Ляшук.JPG

Андрэй ЛЯШУК з жонкай Марынай.


Успамінае доктар, як упершыню застаўся ў дзіцячым аддзяленні за галоўнага – часова выконваў абавязкі загадчыка. Дагэтуль, безумоўна, даводзілася прымаць важныя рашэнні, але дакладна ведаў – у надзвычайным выпадку ёсць з кім параіцца. А тут “хуткая” прывозіць дзіця з абвастрэннем бранхіяльнай астмы. Прызнаецца, што на імгненне разгубіўся, але ўзяў сябеў рукі і зрабіў усё правільна. Праз некалькі дзён хлопчык ужо быў дома. Такіх выпадкаў Андрэй Мацвеевіч не баіцца. Наадварот, былі нават думкі перайсці з педыятрыі ў рэаніматалогію.

А мог бы Андрэй Ляшук і не апрануць белы халат. Збіраўся звязаць жыццё з інфармацыйнымі тэхналогіямі, у гімназіі рабіў упор на фізіка-матэматычны профіль. За паўгода да паступлення змяніў рашэнне, пайшоў у медыцынскі каледж, а пасля – у Гродзенскі медуніверсітэт, дзе дзякуючы выкладчыкам зацікавіўся менавіта дзіцячымі хваробамі.

Андрей Ляшук.JPG

Маленькая пацыентка Амелія.


А калі б Андрэй Ляшук не паступіў у медыцынскі каледж, не пазнаёміўся б з жонкай Марынай. Яна – таксама медык, працуе медсястрой у неўралагічным аддзяленні. Яе праца не менш важная, цяжкая і адказная. Пацыенты неўралогіі часта ляжачыя, даводзіцца іх перамяшчаць, даглядаць, карміць. А медсёстры – усе дзяўчаты. Пакуль муж вучыўся ва ўніверсітэце, Марына выхоўвала сына: студэнту з Гродна не ўдавалася прыязджаць так часта, як хацелася б. Затое цяпер сын і бацька – лепшыя сябры. У іх свае сакрэты і інтарэсы. І хаця падтрымаць размову на медыцынскую тэму шасцігадовы хлопчык пакуль не можа, хто ведае, можа, менавіта ён працягне дынастыю медыкаў.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння цяжка ўявіць стаматалагічнае аддзяленне раённай паліклінікі без яго загадчыка – Мацвея Ляшука. А калісьці яшчэ школьнікам ён збіраўся вучыцца па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика