Слесарь-ремонтник из Кореличей Анатолий Наумович знает, как сделать так, чтобы всё «крутилось». 21.by

Слесарь-ремонтник из Кореличей Анатолий Наумович знает, как сделать так, чтобы всё «крутилось»

24.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатолій Іванавіч Наумовіч – адзін з тых, хто амаль усё жыццё прысвяціў адзінай справе – працы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Ён не шукаў шчасця ў вялікім горадзе, не імкнуўся стаць прафесарам ці дэпутатам, а добра і якасна, на працягу дваццаці трох гадоў, працаваў на карысць раёна, заслугоўваючы павагу калег і кіраўніцтва.


Нарадзіўся мужчына ў адзін з вясновых дзён у вёсцы Скрышава Карэліцкага раёна. Будучы адным з чатырох сыноў у сям’і, ён скончыў васьмігадовую школу і накіраваўся ў сталіцу. Там юнак паступіў у будаўнічае вучылішча, дзе і авалодаў прафесіяй слесара-вентыляцыёншчыка. Пасля двух гадоў працы хлопца забралі ў армію. Аддаваць доўг радзіме прыйшлося ў артылерыйскіх войсках Чэхаславакіі, пасля чаго малады чалавек вырашыў вярнуцца ў родны сэрцу куточак.

Прафесійная дзейнасць прадоўжылася важнай і адказнай пасадай – мужчына на працягу сямнаццаці год працаваў начальнікам каравула Карэліцкай прафесійнай пажарнай часці. Потым жыццё склалася так, што новым месцам працы стаў племзавод “Карэлічы”, дзе Анатолій Іванавіч рашуча ўпісаўся ў працоўныя будні кацельні. У 2003 годзе добрага і адказнага работніка перавялі ў Карэліцкую жыллёва-камунальную гаспадарку, дзе па сённяшні дзень мужчына працуе слесарам-рамонтнікам.

Кожная раніца супрацоўніка ЖКГ пачынаецца з агляду катлоў – трэба, каб усё працавала як мае быць. Калі ўзнікаюць нейкія праблемы, мужчына бярэцца за інструмент і зараз жа іх вырашае.

– Асноўная складанасць нашай працы – зрабіць так, каб усё “круцілася” (усміхаецца).З аднаго боку, задача простая, а з другога – вельмі важная і адказная, – дзеліцца мужчына.

Працуючы дваццаць тры гады ў адной сферы, Анатолій Іванавіч ні разу не задумваўся аб тым, каб змяніць поле дзейнасці. Слесар-рамонтнік прызнаецца, што вялікую асалоду яму прыносіць менавіта ручная праца, таму ні іншая сфера, ні вялікі горад мужчыну ніколі не вабілі. Ды і навошта, калі тут і ўлюбёная справа, і самае дарагое, што ёсць у чалавека – яго сям’я? Са сваёй будучай жонкай, дарэчы, жыхар райцэнтра пазнаёміўся на вяселлі, а праз некалькі год на свет з’явілася двое дзяцей – дачка Наталля і сын Яўген. Зараз мужчына выхоўвае шасцёра ўнукаў і марыць аб тым, каб здароўе не прыносіла непрыемных сюрпрызаў – усё ж такі дваццаць тры гады стажу – не прысуд, бо калі ёсць жаданне – будзе і больш!

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатолій Іванавіч Наумовіч – адзін з тых, хто амаль усё жыццё прысвяціў адзінай справе – працы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Ён
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика