Віцябляне сцiпла адзначылi Дзень Волi. Спадзяюцца, што некалі будзе с канцэртамі ды фудкортамі. 21.by

Віцябляне сцiпла адзначылi Дзень Волi. Спадзяюцца, што некалі будзе с канцэртамі ды фудкортамі

25.03.2019 12:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партый 24 сакавіка адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да помнікаў князю Альгерду і Уладзіміру Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкаву на будынку мастацкай школы № 1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Успенскага сабора на месцы пахавання нявінна забітых людзей, паведамляе «Віцебская вясна».


Да помніка князю Альгерду 24 сакавіка прыйшлі больш за 20 віцяблян з кветкамі і нацыянальнымі сімваламі.

— Збіраемся каля помніка князю Альгерду з адной простай прычыны: у Віцебску няма месца ў цэнтры горада, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы. Улада адсылае любых нязгодных на ўскрайкі. Таму вось такі крыху бледны і куртаты фармат. Але як ёсць. Віншуйма адзін аднаго з вялікай датай і ўскладайма кветкі, — заклікаў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў.

Ён выказаў надзею, што ў будучым у віцяблян «атрымаецца зладзіць больш урачыстае свята — з канцэртамі, фудкортамі, выступамі вядомых асобаў», як гэта адбылося 23 сакавіка ў Гродне.

Ад помніка князю Альгерду актывісты накіраваліся да магілы ля сцяны Успенскага сабора, дзе ў 2005 годзе перазахавалі чалавечыя парэшткі, знойдзеныя падчас земляных прац па аднаўленні храма.

Заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў адзначыў, што людзі, чые парэшткі тут знаходзяцца, былі ахвярамі сталінскага тэрору. Памяць нявінна забітых ушанавалі хвілінай маўчання.

Бел-чырвона-белыя ружы ляглі і да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву.

Усклалі таксама кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу. Са святам удзельнікаў павіншавалі актывістка партыі БХД Таццяна Севярынец, старшыня Віцебскага аддзялення Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, старшыня гарадской арганізацыі АГП Ірына Яскевіч ды іншыя.

Усё, што адбывалася падчас ускладання кветак, фіксавалі на фота- і відэакамеры супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні. Затрыманняў не было.

Святкаванне БНР-101 у Віцебску працягнулася ў арт-пабе «Торвальд», дзе 24 сакавіка выступіў вядомы беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч.










 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да помніка князю Альгерду 24 сакавіка прыйшлі больш за 20 віцяблянаў з кветкамі і нацыянальнымі сімваламі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика