Про инициативу и собственный пример говорили на отчетно-выборном собрании первичной организации РОО «Белая Русь» в ГУО «Ясли-сад №2 г.Сенно». 21.by

Про инициативу и собственный пример говорили на отчетно-выборном собрании первичной организации РОО «Белая Русь» в ГУО «Ясли-сад №2 г.Сенно»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Голас Сененшчыны

 

Про инициативу и собственный пример говорили на отчетно-выборном собрании первичной организации РОО «Белая Русь» в ГУО «Ясли-сад №2 г.Сенно»
На мінулым тыдні ў ДУА “Яслі-сад №2 г. Сянно” адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У яго рабоце прыняла ўдзел старшыня раённай арганізацыі, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.

 З дакладам аб выніках дзейнасці за мінулы год выступіла старшыня пярвічнай арганізацыі дашкольнай установы Марына Барытка (на здымку). Яна, у прыватнасці, адзначыла, што работа пярвічнай арганізацыяй была накіравана, перш за ўсё, на прапаганду мэт і задач грамадскага аб’яднання, абарону інтарэсаў кожнага работніка, умацаванне калектыву, удзел у розных сацыяльных праектах. На рахунку “пярвічкі”  шмат добрых спраў, пачынанняў і ініцыятыў, большасць якіх праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з іншымі грамадскімі  арганізацыямі.

 Члены пярвічнай арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання эфектыўнага бацькоўства як умова сацыяльнага дабрабыту выхаванцаў дашкольнай установы”, які рэалізуецца ў дзіцячым садку с 2016 года. Галоўная яго задача — стварыць аптымальныя ўмовы для добрай сацыялізацыі выхаванцаў з няпоўных, шмат­дзетных, маладых сямей праз узае­мадзеянне дашкольнай установы і сям’і. Актывісты  прымаюць удзел у шматлікіх акцыях, якія праводзяцца на Сенненшчыне: “Белая Русь” — украшает Беларусь!”, “Белая Русь” – за здаровую нацыю!”, “Нашы дзеці”, “Партфель”, “Бяспечнае цяпло”, “Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарогах”. Стаў традыцыяй удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міжнароднаму жаночаму дню, Новаму году, прафесійнаму святу — Дню настаўніка і інш.

  Про инициативу и собственный пример говорили на отчетно-выборном собрании первичной организации РОО «Белая Русь» в ГУО «Ясли-сад №2 г.Сенно»

 

У абмеркаванні даклада выступілі Вікторыя Будчанка, Алена Чубукова, Святлана Крывіцкая.  Яны дапоўнілі даклад і акрэслілі тыя пытанні, над якімі арганізацыя будзе працаваць у бліжэйшай будучыні.

 Работа пярвічнай арганізацыі аднагалосна прызнана здавальняючай. Старшынёй пярвічнай арганізацыі дашкольнай установы РГА “Белая Русь” абрана яе загадчыца Наталля Пінчук. Яна ж вылучана дэлегатам на раённую справаздачна-выбарную канферэнцыю.

 

Про инициативу и собственный пример говорили на отчетно-выборном собрании первичной организации РОО «Белая Русь» в ГУО «Ясли-сад №2 г.Сенно»
 Старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Зоя Фаміна ўручыла пасведчанні новым членам пярвічнай арганізацыі,   падзякавала калектыву за вялікую сумесную работу. Яна выказала спа­дзяванне, што “беларусісты” і далей будуць упэўнена рухацца намечаным шляхам, вызначаным праграмнымі і статутными дакументамі арганізацыі. Зоя Сцяпанаўна спынілася на такіх актуальных пытаннях, як комплексная работа з моладдзю, яе гарманічнае выхаванне, выкарыстанне сучасных формаў і метадаў работы. Менавіта гэтыя напрамкі і будуць вызначальнымі ў бліжэйшай перспектыве для ўсяго аб’яднання. Асаблівая ўвага была звернута на ўдзел у грамадскіх акцыях.

 — Мы павінны не толькі актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і абласных грамадскіх акцыях, але ініцыіраваць свае, на мясцовым узроўні. Гэта можа быць ініцыятыва ”пярвічкі”, накіраваная на рашэнне канкрэтнай сацыяльнай задачы ў дадзеным калектыве, установе, мясцовасці, рэгіёне. Ініцыятыва і асабісты прыклад — тыя складнікі, якія садзейнічаюць аўтарытэту арганізацыі, —падкрэсліла Зоя Фаміна.

Ларыса Мукамолава.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На мінулым тыдні ў ДУА “Яслі-сад №2 г. Сянно” адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У яго рабоце прыняла ўдзел...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика