У аб’ектыве – Івацэвіцкі ГДК. 21.by

У аб’ектыве – Івацэвіцкі ГДК

08.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4482.jpg

 Да юбілею райцэнтра рыхтуецца Івацэвіцкі ГДК. На гэтым аб’екце за кошт сродкаў раённага бюджэту вядуцца будаўнічыя работы па капітальным рамонце будынка. Генеральны падрадчык – ДВП БУП «Аб’яднанне Брэстаблсельбуд», а ў якасці субпадрадчыка – УП «Івацэвіцкая ПМК- 11». Некаторыя работы выконваюць іншыя спецыялізаваныя будаўнічыя арганізацыі.


Напрыканцы мінулага года будаўнікі замянілі аконныя блокі, дзверы, часткова быў зроблены рамонт гардэроба. А цяпер у самым разгары будаўнічыя работы на фасаднай частцы будынка. Яна прыгажэе і мяняецца на вачах. «Фальш-дах будзе у новай гаме – колеру марской хвалі, а колер саміх сцен яшчэ ў працэсе канчатковага вызначэння», – казалі старшыя майстры Андрэй Лазоўскі і Максім Дзянісік, пад кіраўніцтвам якіх вядуцца будаўнічыя работы не толькі звонку будынка, а і ўнутры яго.


Шчыруюць будаўнікі УП «Івацэвіцкая ПМК-11» на сцэне канцэртнай залы – поўнасцю мяняецца яе пакрыццё. Новы выгляд набыла ўваходная група фае, практычна завершаны работы гардэроба, прадугледжаны рамонт мастацкага і танцавальнага кабінетаў, новая сістэма пажаратушэння…

Работы яшчэ шмат, але пасля заканчэння капітальнага рамонту ў Івацэвіцкім ГДК стане яшчэ больш прыгожа, сучасна і ўтульна

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Да юбілею райцэнтра рыхтуецца Івацэвіцкі ГДК. На гэтым аб’екце за кошт сродкаў раённага бюджэту вядуцца будаўнічыя работы па капітальным рамонце будынка....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика