На базе СПК «Маяк-Заполье» начал работу первый в Кореличском райне студотряд. 21.by

На базе СПК «Маяк-Заполье» начал работу первый в Кореличском райне студотряд

15.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладосць – актыўны час, калі так лёгка сумяшчаць некалькі спраў. У гэтым упэўнены 26 навучэнцаў групы №231 Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя, якія пасля заняткаў паспяваюць аказаць пасільную дапамогу СВК “Маяк-Заполле”, працуючы ў студатрадзе.


Першы ў бягучым годзе студэнцкі атрад на базе “Маяка” пачаў сваю работу 8 красавіка і стаў адным з адкрывальнікаў студатраўскага семестра на Гродзеншчыне.

Дарэчы, навучэнцы ліцэя, якія на працягу дзесяці дзён будуць працаваць па тры гадзіны ў дзень, з 14.00 да 17.00, не па чутках ведаюць аб працоўным моладзевым руху. Як і сёлета, мінулай вясной юнакі збіралі каменне на палях СВК “Маяк-Заполле”. Дзве восені запар капалі бульбу ў КУСП “Чарняхоўскі-Агра”. Ад працы ў студатрадзе ў юнакоў засталіся толькі станоўчыя ўражанні. Менавіта таму яны ў чарговы раз вырашылі папрацаваць у студэнцкім атрадзе і зарабіць уласныя грошы.


Майстры групы №231 Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя Валерый Міхей і Іна Лявыкіна, якіх разам з хлопцамі мы сустрэлі на полі “Маяка”, сказалі:

– Па-першае, сваёй працай студатрадаўцы аказваюць дапамогу гаспадарцы. Збяруць камяні – сельскагаспадарчая тэхніка не будзе псавацца. Па-другое, пасля заняткаў прыбыванне на свежым паветры ў сукупнасці з умеранай фізічнай нагрузкай ідзе толькі на карысць моладзі. Да таго ж яны адарвуцца ад дэвайсаў, якімі надта перапоўнена жыццё сучаснай моладзі. Немалаважным з’яўляецца і фінансавы бок. У мінулым годзе яны змаглі зарабіць прыкладна па 110 рублёў.

Леташнім асабістым заробкам засталіся задаволены і студатрадаўцы. Яны наперабой пачалі называць, куды сёлета патрацяць заробленыя грошы. Хтосьці купіць вопратку, іншы збірае на мабільны тэлефон альбо планшэт. Хлопцы назвалі шмат варыянтаў. Пахвальна тое, што кожны з іх ставіць перад сабой пэўную мэту, дасягнуць якую ён зможа, працуючы ў студатрадзе.


Па словах першага сакратара РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўгенія Пархамовіча, сёлета ў студэнцкіх атрадах на базах сельгаспрадпрыемстваў раёна, Карэліцкага РУП ЖКГ і дзіцячага аздараўленчага лагера “Вясёлка” папрацуюць каля 200 юнакоў і дзяўчат.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладосць – актыўны час, калі так лёгка сумяшчаць некалькі спраў. У гэтым упэўнены 26 навучэнцаў групы №231 Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика