Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце наведалі Смаргонь. 21.by

Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце наведалі Смаргонь

19.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў, асобаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на атрыманне высокіх дзяржаўных пасадаў  і навучаюцца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, учора была арганізавана паездка ў Смаргонь для азнаямлення з работай мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Наш горад наведалі 22 чалавекі, сярод якіх намеснікі старшыняў райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і ЖКГ, дырэктары і галоўныя інжынеры прадпрыемстваў. Яны прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі і Мінск.

Гасцям паказалі работу ЖКГ і ўсіх яго структурных падраздзяленняў, нарыхтоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, звазілі ў Асінаўшчызну, дзе на базе мясцовай кацельні летась быў рэалізаваны пілотны праект – устаноўлены электракатлы для нагрэву вады.

Потым дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем наведала “Белагратэрмінал”, які быў пабудаваны ў сціслыя тэрміны і цяпер працуе ў асноўным на экспарт. Дырэктар гэтага прадпрыемства Валянцін Радзько правёў экскурсію па вытворчай тэрыторыі, якая ўразіла чысцінёю, адказаў на пытанні гасцей.

Закончылася мерапрыемства наведаннем музея-сядзібы М. К. Агінскага.

IMG_1351.jpg

IMG_1362.jpg

IMG_1368.jpg

IMG_1371.jpg

IMG_1373.jpg

IMG_1385.jpg

IMG_1394.jpg

IMG_1396.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў, асобаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на атрыманне высокіх дзяржаўных пасадаў  і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика