У Смаргоні правялі кірмаш вакансій. 21.by

У Смаргоні правялі кірмаш вакансій

26.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 красавіка ў Беларусі правялі агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій, які быў прымеркаваны да першамайскага Свята Працы. У Смарогні ён таксама прайшоў нетрадыцыйна – не ў будынку службы занятасці, а ў мясцовым політэхнічным ліцэі, бо сабралася столькі людзей, што спатрэбілася вялікая актавая зала.

Мерапрыемства адкрыла начальнік дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна прадставіла запрошаных на кірмаш вакансій спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, расказала аб становішчы спраў на рынку працы, рабоце з беспрацоўнымі.

IMG_2057.jpg

Потым выступілі прадстаўнікі суб’ектаў гаспадарання, назвалі вакантныя пасады, запрасілі беспрацоўных на работу. Тым, хто не мае адпаведнай прафесіі, было прапанавана навучанне. Прадпрыемствы, якія маюць інтэрнаты, гарантавалі забеспячэнне жыллём.

IMG_2084.jpg

IMG_2070.jpg

Трэба адзначыць, што на сённяшні кірмаш вакансій прыехалі спецыялісты кадравых службаў не толькі прамысловых і гандлёвых, але і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, медыцынскіх устноў нашага раёна.

IMG_2142.jpg

IMG_2149.jpg

Удзельнікам кірмашу вакансій былі паказаны тэматычныя відэаролікі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 красавіка ў Беларусі правялі агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій, які быў прымеркаваны да першамайскага Свята Працы. У Смарогні ён таксама прайшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика