Увага – усім катэгорыям насельніцтва. 21.by

Увага – усім катэгорыям насельніцтва

26.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9406
Пасля агучвання кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка Паслання беларускаму народу і Парламенту сваімі меркаваннямі падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч:

– За гады незалежнасці Беларусі шмат зроблена ва ўсіх кірунках яе развіцця. Аднак галоўным прыярытэтам застаецца ўвага да кожнага жыхара. Гэта і моладзь, і пенсіянеры, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ветэраны працы і інш.
У ходзе значымага для краіны мерапрыемства было ўзнята пытанне пра будаўніцтва жылля для мнагадзетных сем’яў. Канешне, і цяпер ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку. Але тут гаворка ішла пра тое, каб зрабіць прывабным для пражывання сельскія населеныя пункты. Як можна дапамагчы мнагадзетнай ячэйцы грамадства набыць жыллё менавіта ў невялікім райцэнтры ці вёсцы? Ёсць жа вопыт, калі будаваліся так званыя прэзідэнцкія домікі для спецыялістаў мясцовых сельгасгаспадарак. Відавочна, што цяпер гэта актуальна і праблема павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні.
Ішла гутарка і пра выдзяленне крэдытаў на электрыфікацыю ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. Маўляў, калі вяліся работы па газіфікацыі, то такая магчымасць у насельніцтва была. Адназначна, што і гэты момант будзе ўзяты на кантроль і пасля ўводу ў дзеянне названага аб’екта будзе прынята адпаведнае рашэнне.
Трэба сказаць, што ў Пасланні былі акрэслены ўсе моманты, значныя для жыццядзейнасці Беларусі. Відавочна, што толькі сумеснымі намаганнямі можна рухацца наперад і дасягаць новых станоўчых вынікаў.
Алена
КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля агучвання кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка Паслання беларускаму народу і Парламенту сваімі меркаваннямі падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика