ЗАЛАТЫ ФОНД БАРЫСАЎШЧЫНЫ. 21.by

ЗАЛАТЫ ФОНД БАРЫСАЎШЧЫНЫ

26.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А ў вялікай зале прайшла цырымонія ўручэння пераходных чырвоных сцягоў і дыпломаў калектывам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія, згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, занесены на Дошку гонару Барысаўскага раёна, а таксама Падзячных пісьмаў старшыні Барысаўскага райвыканкама пераможцам у розных намінацыях.

Звяртаючыся да прысутных, якіх можна назваць залатым фондам Барысаўшчыны, старшыня райвыканкама Генадзь Дзенгалёў адзначыў, што, падводзячы вынікі работы за мінулы год, мы ўшаноўваем пераможцаў раённага спаборніцтва і лепшых прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, усіх, хто забяспечвае эканамічны і сацыяльны дабрабыт раёна.

– Мы жывём у імкліва зменлівым, дынамічным, мабільным свеце, таму патрэбна не падстройвацца пад час, а ісці з ім у нагу,– зазначыў Генадзь Іванавіч.– Рост дабрабыту, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці функцыяніравання сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры – нашы прыярытэты. Наступіўшы 2019 год патрабуе ад нас самааддачы, працавітасці і адказнасці. Асноўныя накірункі ў рабоце – захаванне ўзроўню занятасці, стварэнне новых працоўных месц і, безумоўна, добраўпарадкаванне горада і раёна. Трэба дастойна падрыхтаваць нашу Барысаўшчыну да правядзення абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі
“Дажынкі-2019”.

Кіраўнік раённай улады выказаў усім шчырую ўдзячнасць за адданасць працы, руплівасць і важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае равіццё раёна. Ён выказаў упэўненасць у тым, што дасягнутыя вынікі не стануць мяжой і будуць перасягнуты і пажадаў у 2019 годзе рэзультатыўнай працы, новых дасягненняў і цікавых ідэй.

Генадзь Іванавіч уручыў пераходныя чырвоныя сцягі і адпаведныя дыпломы кіраўнікам калектываў, якія занесены на раённую Дошку гонару, а таксама Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама пераможцам у намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Пераходных чырвоных сцягоў удастоены калектывы ААТ “140 рамонтны завод”, ААТ “Веста-Барысаў”, філіяла ДБУ №64 ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №8”, ДУА “Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў” і ААТ “Міраполле”.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся і старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі, які таксама ўручыў Падзячныя пісьмы пераможцам у намінацыі “Лепшы па прафесіі”, лепшаму старасту – старасту аграгарадка Стара-Барысаў Іне Конан і жыхарцы вёскі Брусы Соф’і Карнюшка, пераможцы ў намінацыі “Дом узорнага быту і парадку”.

Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Яўген Круковіч уручыў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама спецыялістам, кіраўнікам структурных падраздзяленняў і працаўнікам сельскагаспадарчых арганізацый. Намеснікі старшыні райвыканкама Ліяна Хмуровіч, Настасся Копікава і Алег Кірута ўручылі такія ж узнагароды пераможцам розных намінацый з іншых галін народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы.

Пераможцамі спаборніцтва ў намінацыі “Лепшыя тавары” з уручэннем Падзячных пісьмаў старшыні райвыканкама прызнаны калектывы ААТ “Здравушка-мілк”, УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, ВУП “Папяровая фабрыка” Дзярж-знака, ААТ “Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў”. У намінацыі “Брэнд года 2018” лепшымі прызнаны калектывы ААТ “Здравушка-мілк” і філіяла “Барымак” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”. Пераможцам у намінацыі “Прадукт года 2018” выйшаў калектыў ААТ “Лошніцкі камбікормавы завод”, у намінацыі “Народная марка Беларусі” – ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, а ў намінацыі “Лепшы будаўнічы прадукт года 2018” – ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты”. Калектыў ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1” перамог у намінацыі “Залаты медаль “ПРАДЭКСПА”.

Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама за перамогу ў намінацыі “Людзі сваёй справы” атрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі Павел Бондар, Сяргей Еўдасюк і Алег Барашка, а таксама рамеснік Аляксандр Катулька. Такога ж гонару ўдастоены матывацыйны спікер, ідэйны натхняльнік і стваральнік праектаў для лю-дзей з інваліднасцю Аляксандр Макарчук.

Святочны настрой удзельнікам урачыстасці стварылі сама-
дзейныя артысты – лепшыя творчыя калектывы Барысаўшчыны, якія выступілі з канцэртнай
праграмай.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота Настассі МАЦЮШЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў гарадскім Палацы культуры імя М. Горкага адбылася ўрачыстасць з нагоды падвядзення вынікаў работы прадпрыемстваў і арганізацый усіх галін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика