У Мінску паставілі памятны знак нямецкай слабадзе. 21.by

У Мінску паставілі памятны знак нямецкай слабадзе

15.05.2019 06:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лютэранскім скверы ў Мінску адкрылі памятны знак нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Нямеччыны Петэр Дэтмар.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Нямеччыны.

«Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Мінска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі, закрытыя ў 1978 годзе. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта сёння згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака», — сказала карэспандэнту «Свабоды» Вольга Штокман.


Фота: svaboda.org

На пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

«І ў мяне з’явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Мінска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцей, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў», — кажа Вольга Штокман.

Вольга Штокман плануе ўсталяваць інфармацыйныя стэнды каля памятнага знака. Падчас адкрыцця таксама выказвалася ідэя зрабіць тут лютэранскую каплічку.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб'яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика