Салезіяне запрашаюць моладзь на Don Bosco Youth Fest у Смаргонь. 21.by

Салезіяне запрашаюць моладзь на Don Bosco Youth Fest у Смаргонь

15.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Салезіяне запрашаюць юнакоў і дзяўчат з 16 да 35 год да ўдзелу ў «DON BOSCO YOUTH FEST» (#Bosco_Fest ). У гэтым годзе Don Bosco Youth Fest адбудзецца ў Смаргоні з 24 па 26 мая.

#Bosco_Fest - гэта сустрэча маладых людзей у салезіянскім стылі, якая ўключае ў сябе малітву, адпачынак, майстар-класы, супольны час і шмат чаго іншага.

3102e507c3049db2daf135e36367dea6_XL.jpg

Як распавядае сайт sdb.by, сустрэча прапануе наступную праграму для моладзі:

24 мая ў 17.00 распачынаецца прыезд удзельнікаў #Bosco_Fest у Смаргонь, дзе яны сустракаюцца ў салезіянскім араторыі, атрымліваюць атрыбуты ўдзельнікаў, знаёмяцца, рыхтуюцца да ўдзелу ў святой Імшы.

У 21.00 адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з працэсіяй па вуліцах горада.

Начлег у гэты і наступныя дні запланаваны ў сем`ях парафіі св. Міхала Арханёла.

Другі дзень распачнецца са святой Імшы, а пасля адбудзецца праца ў “Сусветным кафэ”, у якiм будуць закранацца шматлікія праблемы сучаснага свету, асабліва моладзі. Гэта будуць і праблемы зносін памiж людзьмi, праблема вялікага ўплыву сацыяльных медыа на сучаснага чалавека, вельмі актуальнае і папулярнае зараз пытанне гендэру і стаўленне да яго Касцёла, пытанні ЛГБТ, пытанні сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі.

На другую палову дня запланаваны выезды па групах, якія прапануюць магчымасці актыўнага, культурнага і пазнавальнага адпачынку.

Вечарам адбудзецца музычная праграма праслаўлення Пана.

Трэці дзень таксама распачнецца са святой Імшы. Пасля яе адбудуцца майстар-класы па тэмах, якія абмяркоўваліся ў “Сусветным кафэ”. Вядучымі майстар-класаў выступяць кваліфікаваныя спецыялiсты, якія маюць вялікі вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў. Таксама ў гэты час запланавана магчымасць паўдзельнічаць у музычнай майстэрні “Грай Пану”, які будзе праводзіць гурт “Рыбы”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салезіяне запрашаюць юнакоў і дзяўчат з 16 да 35 год да ўдзелу ў «DON BOSCO YOUTH FEST» (#Bosco_Fest ). У гэтым годзе Don Bosco Youth Fest адбудзецца ў Смаргоні з 24 па 26 мая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика