За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў?. 21.by

За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў?

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў?
Напрыканцы мінулага тыдня на самым любімым у рыбакоў возеры – Будавесць, што ў Башнях, – высадзіўся дэсант у асобе начальніка Віцебскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі
па маламерных суднах (ДІМС) Уладзіміра Грабёнкіна, намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Івана Маскалькова, які з’яўляецца пазаштатным работнікам інспекцыі, і прадстаўніка СМІ.

За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў?

Уладзімір Грабёнкін правярае ў рыбака дакументы на лодку.

У рыбакоў распачаўся сезон, яны цяпер на азёрах, можна сказаць, прапісаліся як на беразе проста з вудачкамі, так і на лодках, ці, як іх называюць, маламерных суднах. І тут ні ў якім разе нельга забываць пра асабістую бяспеку. Па законе любая лодка з маторам, цеплаход, гідрацыкл ці яхта належаць рэгістрацыі і тэхагляду. Акрамя суднавага білета ў кожнага ўладальніка павінна быць пасведчанне суднавадзіцеля, калі ў рухавіку яго плаўсродка больш за 5 конскіх сіл. А наогул маламернымі суднамі лічацца судны з максімальнай даўжынёй 20 метраў, на борце якога можа знаходзіцца не больш за 12 чалавек.
Па сутнасці ДІМС – гэта ДАІ на вадзе. Інспектар правярае наяўнасць і медыцынскай аптэчкі, і рэмкамплекта, і нумарных знакаў, і самае галоўнае – сродкаў ратавання, у прыватнасці, ратавальнай камізэлькі, якую, дарэчы, часцей за ўсё забываюць рыбакі апрануць.
Гэта быў звычайны працоўны дзень, таму на акваторыі Будавесці ажыятажу не назіралася і было нешматлюдна. У шэсць раніцы на воднай гладзі можна было налічыць крыху больш за 5 лодак. Па рэгістрацыі і тэхаглядзе ў інспектараў ДІМС прэтэнзій не ўзнікла. Уладзімір Вітальевіч зазначыў пры гэтым, што ў Шумілінскім раёне (а ён курыруе і кантралюе таксама Гарадоцкі, Лёзненскі і Віцебскі раёны) пераважная большасць уладальнікаў маламерных суднаў законапаслухмяная. Судны праходзяць рэгістрацыю і тэхагляд у тэрмін, рамантуюцца, абсталююцца. Сёлета, напрыклад, тры чалавекі прайшлі навучанне на права ваджэння маторнымі лодкамі.
Тым не менш, адзін парушальнік трапіў, як кажуць, на вуду “ДАІ на вадзе”. Мужчына, між іншым, заядлы рыбак, атрымаў папярэджанне – з-за таго, што пакінуў ратавальную камізэльку на беразе ў асабістым аўто. А наогул за парушэнне Правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі маламерных суднаў прадугледжана папярэджанне ці штраф да 3-х базавых велічынь.
З усімі рыбакамі-лодачнікамі была праведзена прафілактычная растлумачальная работа. Больш сумленнымі сталі, не дарэмна мы рэйды ладзім, зазначыў напаследак пазаштатны інспектар Іван Маскалькоў.
Па словах У. В. Грабёнкіна, маніторынг вядзецца на ўсіх буйных азёрах, папулярных месцах актыўнага адпачынку і лоўлі рыбы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў? Напрыканцы мінулага тыдня на самым любімым у рыбакоў возеры – Будавесць, што ў Башнях, – высадзіўся дэсант у асобе...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

16.07.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
17.07.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика