9 майстроў з Міншчыны прынялі удзел у конкурсных мерапрымствах “Славянскага базару”. 21.by

9 майстроў з Міншчыны прынялі удзел у конкурсных мерапрымствах “Славянскага базару”

16.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У конкурсе саломапляцення «Папараць-кветка» Раманеня Раіса, народны майстар Беларусі па саломапляценню, кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, атрымала І месца.

У конкурсе майстроў традыцыйнай свістулькі “Салавейка - 2019” Гран-пры ўзяў Пратасеня Мікалай, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Яго цацкі-свістулькі маюць характэрныя рысы традыцыйнай народнай цацкі. Яны невялікага памеру, абагуленай формы, стрыманай каляровай гамы, добра ляжаць у руцэ, паўтараюць вобразы традыцыйнай цацкі. Новым творчым пошукам ў рабоце майстра з’явіліся жанравыя музычныя цацкі. Гэта цацка, кампазіцыя якая складаецца з некалькіх цацак-свістулек.

Смоліч Алена (г.Салігорск) – былая вучаніца Пратасені. Цяпер сама вучыць дзяцей і падлеткаў кераміцы. Яна атрымала ІІ месца ў намінацыях.

ІІ месца таксама атрымала і Рамановіч Ларыса з Квасыніцкага цэнтра рамёстваў Слуцкага раёна.

Майстар-ганчар Лагойскага раённага дома рамёстваў, майстар дробнай пластыкі Стрэльчанка Мікалай заняў ІІІ месца. Актыўны ўдзельнік масавых мерапрыемстваў рознага ўзроўню, пераможца шматлікіх конкурсаў ганчарства, ён перадае сваё майстэрства дзецям і моладзі.

Усяго ў конкурсных мерапрымствах сёлетняга “Славянскага базару” прымала ўдзел 9 майстроў з Міншчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Мінскую вобласць прадставілі майстры Клецкага, Уздзенскага, Старадарожскага, Лагойскага,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика