А бабушки продают на улицах всё, что нашли в лесу и вырастили на огороде. Нелегальная торговля?. 21.by

А бабушки продают на улицах всё, что нашли в лесу и вырастили на огороде. Нелегальная торговля?

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

А бабушки продают на улицах всё, что нашли в лесу и вырастили на огороде. Нелегальная торговля?

фото носит иллюстративный характер

Нелегальны гандаль: што пачым?

З выспяваннем і зборам ураджаю садавіны і гародніны на асабістых агародах грамадзян, ягад і грыбоў у населеных пунктах, у тым ліку і ў нашым пасёлку, паўстае праблема несанкцыянавага гандлю. Практычна ўсе могуць назваць галоўныя  кропкі: каля ўнівермага, магазіна “Міні-маркет” у Верхнім горадзе і ў раёне магазіна “Тамара-гандаль” (раён МСО). Усе ведаюць і нават некаторыя купляюць такую прадукцыю, у адваротным выпадку прапаноў бы не было. У сваю чаргу зацікаўленыя службы напагатове і папярэджваюць пакуль што вусна, не прыбягаючы да прымянення кардынальных мер.
Сёння мы вырашылі спытаць прадстаўнікоў гэтых зацікаўленых службаў, што прадугледжвае заканадаўства ў адносінах да такога гандлю і да такіх  гандляроў.
Па законе
Святлана Цімашэнка, намеснік старшыні райвыканкама, зазначае, што гандляваць трэба па законе. У прыватнасці, гандляваць фізічным асобам можна толькі вырашчаным на сваім прысядзібным участку ўраджаем і толькі на афіцыйных рынках, дзе заўсёды ёсць месцы. У Шуміліне зацверджаны афіцыйна два месца гандлю: гарадскі рынак па вуліцы Сіпко, які, між іншым, працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, і спецыяльна абсталяванае месца ў раёне магазіна “Тамара-гандаль”. Што тычыцца гарадскога рынку, там прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы для гандлю.
Святлана Масько, намеснік начальніка ад-дзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шумілінскім раёне, акцэнтуе ўвагу на тым, што фізічным асобам можна спакойна гандляваць вырашчаным на сваім прысядзібным участку ўраджаем ва ўстаноўленых месцах пры наяўнасці даведкі. Гандляру трэба дакументальна пацвердзіць, што ў яго ёсць сад ці агарод. Даведка выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. У да-дзеным выпадку рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніцтва не патрабуецца, і падаткі плаціць, адпаведна, не трэба.
Другая размова, калі фізічная асоба рэалізуе дэкаратыўныя расліны, прадукцыю кветкаводства, пушнога зверагадоўлі, рэалізуе сельскагаспадарчую прадукцыю, не вырабленую ў Рэспубліцы Беларусь. Тут фізічнай асобе варта будзе плаціць адзіны падатак.
Яшчэ адзін нюанс трэба ведаць фізічнай асобе: калі яна не прадастаўляе даведку, то будзе вымушана плаціць адзіны падатак, які выплачваецца да пачатку гандлю.
Кошт здароўя
Крысціна Афанасьева, галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна, у дадзеным выпадку найперш занепакоена той небяспекай, якую можа таіць у сабе несанкцыянаваны гандаль прадуктамі. Па-першае, у такіх гандляроў адсутнічаюць звесткі пра стан здароўя, санітарных кніжак у іх, вядома, няма. Па-другое, пры такім хаатычным гандлі адсутнічае і неабходнае абсталяванне для рэалізацыі прадукцыі. Часта бывае, што агуркі ці памідоры ляжаць на звычайнай газеце, прама на зямлі. Па-трэцяе, наўрад ці вам прадставяць гандляры дакументы, якія пацвярджаюць якасць, бяспечнасць і паходжанне рэалізуемай прадукцыі. Пры вулічным гандлі адсутнічаюць умовы для выканання правіл асабістай гігіены. Прабачце, але элементарна рукі памыць няма дзе. Таму галоўны санітарны ўрач раёна заклікае грамадзян не рызыкаваць сваім здароўем, бо, набываючы прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю, можна “падчапіць” хваробы: ад кішачных інфекцый да батулізму.
– Ці карае санітарная служба за гандаль прадуктамі ва ўмовах антысанітарыі?
– Калі сярод прадаўцоў удаецца выявіць індывідуальных прадпрымальнікаў ці фермераў, на дзейнасць якіх распаўсюджваюцца нашы паўнамоцтвы, штрафуем, – кажа Крысціна Афанасьева. – Таксама да адказнасці прыцягваем службовых асоб арганізацый, якія не забяспечылі ўборку замацаваных тэрыторый у месцах несанкцыянаванага гандлю. У адносінах да фізічных асоб, якія прадаюць тавары ва неўстаноўленых месцах, мы самастойна не можам прымяняць ніякія санкцыі. Але па выніках абследаванняў тэрыторый несанкцыянаванага гандлю, у тым ліку ў складзе рабочых груп, для прыняцця мер накіроўваем інфармацыі з фотаілюстрацыямі ў аддзелы эканомікі райвыканкама, у падатковыя інспекцыі і ў РАУС.
Кошт праблемы
Святлана Цімашэнка дадала, што па азначанай праблеме грамадзяне могуць прыцягвацца да адказнасці па ч. 8 арт. 12.17 КаАП. Яе змест зводзіцца да таго, што калі чалавек, які не зарэгістраваны як прадпрымальнік, гандляваў прадукцыяй, вырашчанай сваімі рукамі, але ў забароненым для гандлі месцы, то гэта вядзе да папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 3 БВ.
Гандляры, бывае, захламляюць тэрыторыю і пакідаюць пасля сябе смецце – каробкі, скрыні, паперу. У гэтым выпадку да адказнасці прыцягваюцца і ўласнікі тэрыторый.
Матэрыялы па выяўленых фактах несанкцыянаванага гандлю прадуктамі прадстаўляюць праваахоўныя органы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Артыкул 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву»
Рэалізацыя фізічнай асобай, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце, а таксама ў іншым грамадскім месцы па-за рынкам альбо іншым устаноўленым мясцовымі выканаўчым і распарадчым органам месцам тавару, рэалізацыя якога такой асобай на рынку альбо ў іншым устаноўленым мясцовым выканаўчым і распарадчым органам  месцы не забаронена згодна з заканадаўствам, – вядзе да папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
фото носит иллюстративный характер Нелегальны гандаль: што пачым? З выспяваннем і зборам ураджаю садавіны і гародніны на асабістых агародах грамадзян, ягад і...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика