Отголоски военного лихолетья. Татьяна Валуевич рассказывает о своей нелегкой судьбе. 21.by

Отголоски военного лихолетья. Татьяна Валуевич рассказывает о своей нелегкой судьбе

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

Жыццё — дар Боскі, і як бы яно ні выпрабоўвала, чалавек імкнецца трымацца на плыву. Ды і сам дорыць праменьчыкі цяпла і любові — і навакольны свет здаецца святлейшым і дабрэйшым.

Отголоски военного лихолетья. Татьяна Валуевич рассказывает о своей нелегкой судьбе

У суладдзі з прыродай
Ніцая вярба ўпіраецца галінкамі ў шыбы акна. У ціхае надвор’е яна паводзіць сябе маўкліва. Калі ж падзьме вецер, то лістота ажывае і, здаецца, быццам танцуе вальс. Так Таццяна Аляксандраўна, седзячы ў пакоі Жухавіцкага Дома-інтэрната, вызначае, якое сёння надвор’е.
Нягледзячы на свой сталы ўзрост, жанчына імкнецца пастаянна жыць у суладдзі з прыродай. Няма таго дня, каб на калясцы не выехала на вуліцу. «Сапраўдная аптымістка наша бабуля Таня, — гаворыць спецыяліст па сацыяльнай рабоце гэтай установы Святлана Жарко. — Пастаянна праводзіць вольны час на свежым паветры, ніколі не падае духам, заўсёды ў добрым настроі».

Родныя людзі
Лёс асабліва не песціў Таццяну Аляксандраўну Валуевіч, двойчы ў жыцці сур’ёзна праверыўшы на трываласць. Першы раз, калі яна нарадзілася інвалідам, а ў другі раз, калі вайна забрала ў яе любімага і дарагога чалавека — бацьку.
З удзячнасцю ўспамінае матулю Алену Васільеўну і бацьку Аляксандра Паўлавіча. Яны былі добрымі і працавітымі людзьмі, дачку моцна любілі і клапаціліся пра яе. Дзяўчынка пры іх жыцці не адчувала сябе абдзеленай увагай, любоў прыдавала сілы і ўпэўненасці і захавалася ў яе сэрцы на ўсё жыццё.
У Жухавіцкім Доме-інтэрнаце Таццяна Аляксандраўна таксама не адчувае сябе адзінокай — тут сустрэла блізкіх па духу людзей. Трэба было чуць, з якім замілаваннем яна апавядала пра дырэктара ўстановы Людмілу Тарасевіч, а таксама насельнікаў гэтай установы, суседзяў Вольгу Бернатовіч і Паўла Кравеля. З імі можа падзяліцца самым патаемнымі думкамі, і яны дапамогуць добрым словам у хвіліны роспачы і дрэннага настрою.
Жанчына падтрымлівае сяброўскія сувязі і са сваякамі: пляменніцай Наталляй і стрыечнымі братамі Яўгенам і Паўлам. Гэта прыдае сілы жыць далей, змагацца з хваробамі, радавацца новаму дню.

«Не павінна паўтарыцца!»
Гэтыя словы Таццяна Аляксандраўна гатовая паўтараць шмат разоў. Вайна забрала ў яе роднага чалавека. З гэтай вялікай стратай нават праз дзясяткі гадоў дачка ніяк не можа змірыцца, успаміны ўсё больш вярэдзяць душу. З кастрычніка 1943 года бацька Аляксандр Паўлавіч Валуевіч быў сувязным партызанскага атрада імя А. А. Жданава брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. У сакавіку 1944 года па загаду камандавання партызанскага атрада быў пастаўлены на пост — сачыць за перамяшчэннем паліцыі і немцаў, якія знаходзіліся ў гэты час у вёсцы Вораскава і г.п. Любча. Пры знаходжанні на пасту быў забіты.
Увесь цяжар па выхаванню дачкі і ўтрыманню сям’і лёг на плечы маці. Нялёгка прыходзілася без гаспадара ў хаце. Трэба было шмат працаваць, каб мець кавалачак хлеба. Вось толькі супакойвала тое, што яны не адны былі такімі, і голад здаваўся не такім страшным — вяскоўцы дапамагалі адзін аднаму чым маглі. Працавітасць, шчырасць, еднасць дапамаглі выжыць у тыя далёкія пасляваенныя гады.

Найвялікшы скарб
Адгалоскі вайны не раз адгукаюцца ў сэрцы сталай жанчыны. Вось толькі ўвага мясцовай улады і клопат нераўнадушных людзей прыдаюць упэўненасці ў заўтрашнім дні.
У Дом-інтэрнат жанчына прывезла свой найвялікшы скарб — шматлікія трохкутнікі і паштоўкі, якія атрымлівала і атрымлівае на працягу жыцця з нагоды Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Іх адрасаты — Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, Жухавіцкі сельскі Савет і іншыя. У скарбонцы таксама знаходзіцца і вялікі фотаздымак родных людзей, гледзячы на які, яна адчувае любоў і падтрымку.
«Дзякуй Богу за маю старасць, — гаворыць Таццяна Аляксандраўна. — У мяне ёсць усё. Пра мяне клапоцяцца, мяне не забываюць, а гэта не так і мала ў жыцці. Калі ты не адзін і камусьці патрэбны, то можаш лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Няхай заўсёды над намі будзе мірнае неба…»

Толькі б не было вайны….

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё — дар Боскі, і як бы яно ні выпрабоўвала, чалавек імкнецца трымацца на плыву. Ды і сам дорыць праменьчыкі
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика