Заахвочаны са спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. 21.by

Заахвочаны са спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

23.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1513507681_stud

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб заахвочванні грашовымі прэміямі пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах 2019 года.
Сярод узнагароджаных – і прадстаўнікі Століншчыны. Другой прэміяй у памеры 127,5 рубля заахвочаны навучэнкі 11 класа сярэдняй школы № 2 г. Століна Анастасія Домніч і Анастасія Саўчук. “Выяўленчыя функцыі касцюмнай дэталі ў рамане Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта” – так называлася работа, за якую ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару па рускай літаратуры ў секцыі “Літаратуразнаўства” дзяўчаты атрымалі дыплом ІІ ступені.
Дарэчы будзе сказаць, што сёлета Анастасія Домніч удастоена дыплома І ступені ў ХХVI Усерасійскіх юнацкіх чытаннях імя У. І. Вярнадскага ў Маскве.
Сёлета дзяўчаты закончылі школу. Жадаем ім ажыццявіць свае мары!
Галіна ГАШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика