На Кіраўшчыне бацькі актыўна збіраюць дзяцей у школу. 21.by

На Кіраўшчыне бацькі актыўна збіраюць дзяцей у школу

09.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Апошні перадвераснёўскі месяц па-сапраўднаму гарачая пара для бацькоў: неабходна збіраць дзяцей у школу. І гэтую важную справу не варта адкладваць на апошнія дні жніўня. Зараз самы час для набыцця ручак, алоўкаў, сшыткаў і іншых канцтавараў. Але пачынаць падрыхтоўку да школы ўсё ж лепш з набыцця вопраткі і абутку, бо яны нятанныя. Затое можна з’эканоміць на канцтаварах: магазіны часта ладзяць акцыі ў гэты перыяд. Пры набыцці школьнай формы для дзіцяці важна помніць, што ў гэтым адзенні яно будзе праводзіць 5—6, а то і больш гадзін. Таму звяртайце ў першую чаргу ўвагу на зручнасць крою, якасць тканіны. Балазе айчынныя вытворцы і гандаль даюць магчымасць шырокага выбару!
І хоць сума ўрэшце выйдзе “кругленькая”, вопыт паказ­вае, што сабраць дзіцяці ў школу хоць і складана для бацькоўскай кішэні, але магчыма.
Слушная парада: выбірайце правільны час для паходу па магазінах, плануйце выдаткі і набывайце толькі самае неабходнае. І яшчэ. У гэтай мітусні не забудзьце ўлічыць пажаданні свайго дзіцяці! Урэшце яму, а не вам усім гэтым карыстацца!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні перадвераснёўскі месяц па-сапраўднаму гарачая пара для бацькоў: неабходна збіраць дзяцей у школу. І гэтую важную справу не варта адкладваць на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика