Семья Шурохайловых из Корытного выступила на областном конкурсе «Властелин села-2019» в Круглом. 21.by

Семья Шурохайловых из Корытного выступила на областном конкурсе «Властелин села-2019» в Круглом

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Асiповiцкi край

“Наша сям’я — сапраўдная каманда!”

Абласны этап конкурсу “Уладар сяла-2019” прайшоў у Круглым

Напрыканцы ліпеня 3 сям’і Асіповіччыны, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці, змагаліся за перамогу ў раённым этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта БРСМ “Уладар сяла”, а ўжо ў чацвер пераможцы — жыхары Карытнага Марына і Уладзімір Шурахайлавы з дзецьмі Янай і Юрам — накіраваліся ў Круглае, каб паспрачацца за званне лепшых у вобласці.

Семья Шурохайловых из Корытного выступила на областном конкурсе «Властелин села-2019» в Круглом

На абласным “Уладары сяла-2019” канкурэнтаў у землякоў аказалася значна больш — 10. Выпрабаванні для нашых Шурахайлавых былі не ў навіну: сям’я ўжо неаднойчы спрабавала свае сілы ў раёне. Расказаць аб сабе, прыгатаваць традыцыйныя беларускія стравы, прадэманстраваць уменні і спрытнасць у сапраўдных выпрабаваннях: вады нанасіць, дровы нарыхтаваць, венік для лазні сабраць. А татам трэба было яшчэ і ляльку спавіць.

Марына і Уладзімір даказалі, што такія справы ім па плячы: ня-гледзячы на хваляванне, карытнянцы выступілі на ўзроўні. Няхай на гэты раз перамагла сям’я з Крычаўскага раёна, але ж і Шурахайлавы не вельмі адсталі: у Марыны, Уладзіміра, Юры і Яны — пачэснае трэцяе месца і каштоўны падарунак.

— Ехалі і ведалі: мы — лепшыя! — з упэўненасцю кажа Марына. — Перамогі хоць і хацелася, але найперш разлічвалі добра адпачыць, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Яшчэ і зараз эмоцыі праз край! Конкурсы спадабаліся ўсе. Вядучы ад-значыў, як я цвікі забівала: на кожны з трох — роўненька па ўдару, у будаўнікі можна браць. Каня запрэгчы аказалася не так проста, як прызвычаіліся ў сваёй вёсцы, але таксама справіліся. Шмат імправізавалі. Напрыклад, прадстаўленне падворка прыдумалі па дарозе ў аўтобусе — атрымалася на ўра! Карацей, успамінаў шмат і ў нас, і ў дзетак. Ні разу не пашкадавалі, што вырашылі паўдзельнічаць. І нават дождж не перашкаджаў — і пелі, і танцавалі пад ім, пакуль астатнія ўдзельнікі па машынах хаваліся. У чарговы раз зрабіла вывад: наша сям’я — сапраўдная моцная каманда! Чакайце нас на наступны год!

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Наша сям’я — сапраўдная каманда!” Абласны этап конкурсу “Уладар сяла-2019” прайшоў у Круглым Напрыканцы ліпеня 3 сям’і Асіповіччыны, якія жывуць і працуюць у...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика