Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете. 21.by

Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Асiповiцкi край

“Прывітанне, дзяўчаты!”

Цёплыя сустрэчы і абдымкі, пытанні “А вы чые?” і радасць пазнавання, “Прывітанне, дзяўчаты!” і шчырыя ўсмешкі… Менавіта такой усеагульнай цеплынёй і настальгіяй было літаральна прасякнута паветра ў выхадны ў вёсцы Лука.

Паводле архіўных даных, назва “ўрочышча Лука, што каля возера” вядома з 1639 года і тэрытарыяльна адносілася ў той час да Бабруйскага стараства Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Але нягледзячы на такі сталы ўзрост — 380 гадоў! — непасрэдна вёска з аднайменнай назвай утворана 122 гады таму і зараз уваходзіць у склад Дараганаўскага сельскага савета. Адметна, што старшыня сельвыканкама Тамара Валадзько сама ўраджэнка тых краёў, добра ведае кожнага жыхара, таму сустракала ўсіх на свяце з асаблівай цеплынёй.

Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

…Абжываць гэты кавалак асіповіцкай зямлі пачалі сяляне-перасяленцы са Жлобінскага, Слуцкага і Бабруйскага паветаў. Везлі з сабой усё нажытае, гналі жывёлу, пераадольвалі цяжкія шляхі. Спачатку засялілі правы бок Пцічы — найбольш высокі і зручны. Па чарговасці пабудоў, калі лічыць ад Дараганава, можна меркаваць, што першымі сюды прыехалі Ганна Сталярова з трыма дарослымі сынамі Сідарам, Міхаілам і Мікітам, Васіль Патапаў з сынамі Язэпам і Сяргеем, Емяльян Долбенка і Іван Афанасенка з сем’ямі, браты Іван, Сямён і Лаўрэнцій Барысавы, Захар Лабанаў, Апанас Барысаў, Сямён Кісялёў, Емяльян Кірэеў, Навум і Кандрат Івановы з сынамі Яхімам і Міхаілам. На пачатку века селішча мела 15 гаспадарак і 102 жыхары.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

У 1908 годзе тут з’явіліся Дземідовічы, Караткевічы, Усовічы, Нягоцкія, Багдановічы, Акінчыцы, Ганчаровы, Купцовы, Лемянтовічы. Пазней новымі пасяленцамі сталі Сяргеевы, Барысавы, Луферавы, Баневічы, Патапейкі, Бондаравы, Ганчаровы, Мількевічы, Бернаты, Маісейкі, Ваўчковы, Дрындзікі, Паходавы, Сташэўскія, Алішэўскія, Канановічы, Комлікі, Шахлевічы і Калачовы. З цягам часу менавіта гэтыя людзі і ўладкавалі, абжылі мясцовасць, дзе зараз стаіць вёска.

30-я гады мінулага стагоддзя прынеслі карэнныя змены ў жыццё сялян. Тут былі арганізаваны калгасы “Чырвоны баец” і “Шлях Леніна”, якія ўзначалілі Васіль Караткевіч і Сцяпан Сяргейчык. Таксама адкрылі школу і краму.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

У сорак першым у вёсцы з’явіліся немцы. У барацьбе з захопнікамі загінулі 37 лукаўчан. Яшчэ 16 чалавек адправілі на катаржныя работы ў Германію і іншыя краіны. У лясах за ракой сфарміраваліся партызанскія атрады, і першымі ў ім з лукаўчан сталі адслужыўшыя ўжо ў Чырвонай Арміі Сямён Дрындзік і Рыгор Афанасенка. Каля трох гадоў мясцовасць жыла пад акупацыяй ворага. А ў апошні дзень 1943 года Луку спасцігла доля некалькіх дзясяткаў вёсак Асіповіччыны: яе спалілі. Пасля вызвалення раёна 15 сем’яў засталіся без гаспадароў. І перад жанчынамі і старымі, дзецьмі і падлеткамі стаяла цяжкая задача: адрадзіць вёску і калгас…


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Вядучыя доўга і шмат расказвалі пра гісторыю вёскі, роднай для 135 ураджэнцаў Лукі і іх сем’яў, якія прыехалі ў гэты дзень не толькі з населеных пунктаў Асіповіччыны, але і розных куткоў Беларусі і нават Масквы, Мурманска і Кіева. Кожнае названае імя, кожная падзея знаходзілі водгук у сэрцах гасцей свята. Але не забылі арганізатары і пра герояў сучасных. Так, да землякоў звярнуўся ўраджэнец Лукі, кадравы ваенны Мікалай Маісейка, які па крупінках узнавіў гісторыю родных мясцін і ў 2008 годзе апублікаваў кнігу “Вёска Лука”.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Падзякавалі тым, хто сёння непасрэдна тут жыве і прыязджае, чыімі намаганнямі вёсачка на беразе Пцічы працягвае існаваць. Сярод старэйшых жыхароў — 90-гадовая Зінаіда Андрэеўна Дражнюк, Яніна Іванаўна Іванова, якой 87, Зінаіда Фёдараўна Кірэева, што адзначыла 82-годдзе. 10 ліпеня свае 80 гадоў святкавала Марыя Якаўлеўна Клыга, а ў гэтую суботу 84-ты дзень нараджэння сустрэла Юлія Іванаўна Барысава. Дарэчы, у Марыі Якаўлеўны яшчэ адзін юбілей: разам з мужам Іванам Фёдаравічам яны ўжо паўвека ідуць рука аб руку — на віншаванні і пад крыкі “Горка!” адказалі сапраўды залатым пацалункам.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Узгадалі на свяце і шматдзетных матуль. Напрыклад, пяцёра і больш сыноў і дачок у розныя часы былі ў Яўгеніі Дрындзік, Стэфаніды Барысавай, Алены Афанасенка, Лідзіі Ачкасавай, Вольгі Ганчаровай, Марыі Нягоцкай, Соф’і Емяльянавай, Зінаіды Лоскутавай, Лукер’і Барысавай і Марыі Бандарэнка.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Пад воплескі землякоў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Караткевічу ўручыла галоўны спецыяліст райсавета Марына Куліш. Парадаваліся прысутныя і за самых руплівых гаспадароў. У намінацыі “Узорны зямельны ўчастак” узнагароду атрымалі Аляксандр Караткевіч, Тамара Пранько і Ніна Юшкевіч. Узорным домаўладаннем назвалі сядзібу Надзеі Паланейчык, “Прыгожы дом” — Алены Багдановіч, “Утульнасць сваімі рукамі” — Людмілы Сталяровай, званне “Лепшы кветкавод” дасталося Галіне Бандарэнка. Прыемныя сувеніры атрымалі з дзясятак лукаўчан, якія ў гэтым сезоне актыўна працавалі на нарыхтоўцы чарніц.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Напрыканцы ўсім гасцям прапанавалі пагутарыць у фармаце “адкрыты мікрафон” — падзяліцца сваімі гісторыямі з дзяцінства, юнацтва, маладосці, якія звязаны з роднай вёскай. Выступіла першай Галіна Багдановіч, аўтар верша пра Луку.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

На свяце сваё майстэрства дарылі артысты Вікторыя Паўлава, Аляксандр Макарэвіч, Віталіна Сяргейчык, Марыя Бандарэнка, Раіса Васільева і вакальная група “Весялухі” Радуціцкага сельскага клуба. Таксама госці маглі здзейсніць невялічкі гістарычны экскурс з дапамогай фотавыставы “Знать хотите, какими мы были? Загляните в этот альбом”. І так цікава і прыемна было назіраць за лукаўчанамі, якія раз-пораз усклікалі: “Па-глядзі, гэта ж…!” або “А вось жа я!”. Сфатаграфавацца на памяць прапанавалі ў фотазонах “Я люблю Луку”, “Возера з лебедзямі”, “Печка” і “Агарод”. Адметна, што многія з гасцей з гонарам насілі значкі з відамі Лукі, якія падарыў землякам Мікалай Маісейка. Падсілкавацца ж рознымі прысмакамі прапанавалі гандляры Глускага райста.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

Завіталі на дзень вёскі і работнікі Асіповіцкага РАНС. Так, ратавальнікі Радуціцкага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста дазволілі сяльчанам дэталёва разгледзець пажарны аўтамабіль, пасядзець за рулём чырвонай машыны, прымераць баявую форму. А старшы інспектар райаддзела Раман Сярчэня расказаў дарослым і дзецям аб асаблівасцях пажарнай службы і правілах бяспекі, якія павінен ведаць кожны.


Праздник деревни Лука отметили в субботу в Дарагановском сельсовете

…Мінулае вярнуць нельга, але не забыць — магчыма. Гэта ідэя на працягу ўсёй сустрэчы аднавяскоўцаў літаральна вітала ў паветры. І, думаецца, пранікліся ёй усе ад мала да вяліка. А ёмка і яскрава выказалася за ўсіх 95-гадовая Алена Іванаўна Жураўлёва (Бондарава), якая прыехала ў Луку з Мінска: “Дзякуй за свята. Я пасля яго яшчэ мінімум 10 гадоў пражыву!”

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

m.taleiko@gzt-akray.by

Усе фота — на старонках «АК» у сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Одноклассники«.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Прывітанне, дзяўчаты!” Цёплыя сустрэчы і абдымкі, пытанні “А вы чые?” і радасць пазнавання, “Прывітанне, дзяўчаты!” і шчырыя ўсмешкі… Менавіта такой...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика