Виктор Пашковский из «АгроБоровинки» записался в тысячники. 21.by

Виктор Пашковский из «АгроБоровинки» записался в тысячники

02.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перавёз  тысячу  тон
У пятніцу 30 жніўня вадзіцель ААТ “АграБаравінка” Віктар Пашкоўскі прымаў віншаванні ў сувязі з тым, што з пачатку ўборачнай на МАЗе-555 перавёз тысячу тон зерня.


Віктара Пашкоўскага віншуе Уладзімір Арлоў.

–  Гэта не першая мая працоўная перамога, іх было многа, калі яшчэ ў савецкія часы працаваў у калгасе імя Леніна, – расказаў Віктар Васільевіч.
Ну, а колькі ў Віктара Пашкоўскага грамат, падзяк і падарункаў за добрую работу – і не злічыць. Але сёлетняя перамога асабліва дарагая, бо першая за тры гады работы ў ААТ “АграБаравінка”.
Павіншаваць перадавіка прыехалі старшыня прафкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая завітала да тысячніка з каштоўным падарункам і ўручыла яму майку, кепку і прафсаюзны вымпел. Не маглі прапусціць такую прыемную нагоду дырэктар ААТ “АграБаравінка” Уладзімір Арлоў і старшыня прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства Аляксандра Міраненка, якія ўручылі лідару жніва прэмію. Усе пажадалі Віктару Васільевічу дабрабыту і далейшых працоўных перамог.
Надрукавана ў №69 ад 03.09.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавёз  тысячу  тон У пятніцу 30 жніўня вадзіцель ААТ “АграБаравінка” Віктар Пашкоўскі прымаў віншаванні ў сувязі з тым, што з пачатку ўборачнай на МАЗе-555...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика