Школьны год пачаў свой ход. Што думаюць аб гэтым землякі?. 21.by

Школьны год пачаў свой ход. Што думаюць аб гэтым землякі?

11.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З якім настроем вучні, настаўнікі і бацькі сустрэлі новы навучальны год, чаго чакаюць ад яго?


Юлія Кірылава з дачкой Лізаветай, Ялізава:

— З задавальненнем і лёгкім хваляваннем сустракаем верасень. Першы дзень вучобы — у сям’і дзве вучаніцы — не стаў расчараваннем. Дзяўчынкам спадабалася новае аблічча ўстановы пасля рамонту. Старэйшая дачка Ліза пайшла ў 9 клас, а гэта значыць — наперадзе экзамены за курс базавай школы. Яна добра разумее: поспех залежыць толькі ад самой сябе, таму да ўрокаў рыхтуецца пастаянна, наведвае факультатывы па рускай і беларускай мовах, аб’яднанні па інтарэсах. Асабліва ёй па душы заняткі па прадмеце “Праваслаўная культура”, дзе займаецца ўжо пяты год. Разам з настаўнікамі Людмілай Навакоўскай і Святланай Скупановіч наведала многа цікавых мясцін. Малодшая Уладзіслава — 6-класніца. Самастойнасці яшчэ недастаткова, дамашнія заданні выконвае пад бацькоўскім кантролем. Спадзяюся, што потым пачне спраўляцца адна.

Юліяна Вараўко, настаўнік пачатковых класаў СШ № 3:

— Сёлетні першы месяц восені — пачатак новай старонкі жыцця. Пасля сканчэння ўніверсітэта пераступіла парог школы ў статусе педагога, таму пачуцці розныя: ад шчымлівасці і хвалявання да гордасці і адказнасці. Мне даверылі 18 маленькіх асоб, з якімі буду 4 гады разам, вучыць адрозніваць дабро ад зла, фарміраваць характары, адзіны калектыў, свядомасць. Хочацца, каб рабяты як мага хутчэй навучыліся арганізаванасці, самастойнасці. Упэўнена, што ў кожнага з іх ёсць патэнцыял, каб стаць адукаваным, усебакова развітым і добра выхаваным.



Валерыя Філічонак з сынам Мацвеем, Асіповічы:

— Сёлета ўпершыню сын сеў за школьную парту, бліжэй пазнаёміўся з новым калектывам. Хочацца, каб вучыўся старанна. Упэўнена: настаўнікі ў гэтым дапамогуць. Са свайго боку таксама буду сачыць за працэсам. Пакуль ходзіць на заняткі з добрым настроем. Адрозненне паміж наведваннем дзіцячага садка і школы крыху адчуваецца, але хутка мяжа скасуецца і новы рытм увойдзе ў норму.

Раман Паркалаў, 11-класнік Лапіцкай СШ:

— Апошні год вучобы ў школе праляціць хутка, таму трэба мабілізаваць усе сілы, каб скончыць яго як мага лепш: збіраюся паступаць у ВНУ. Наогул жа чакаў сустрэчы з аднакласнікамі. Усіх нас 13. Даражу школьнай дружбай. Гэта, напэўна, і ёсць самы каштоўны здабытак. А яшчэ навучыўся цаніць час, пачаў менш завісаць у інтэрнэце. З таго, што напружвае, — неабходнасць рана падымацца, асабліва калі стаяць «нулявыя» ўрокі: жыву далекавата ад школы. Падвозіць аўтобус — трэба не спазніцца.

Ніна ВІКТОРЧЫК

n.viktorchik@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якім настроем вучні, настаўнікі і бацькі сустрэлі новы навучальны год, чаго чакаюць ад яго? Юлія Кірылава з дачкой Лізаветай, Ялізава: — З задавальненнем і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика