Ялізаўчан непакоіць стан дарог і якасць пітной вады. 21.by

Ялізаўчан непакоіць стан дарог і якасць пітной вады

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Асiповiцкi край

З якімі яшчэ пытаннямі насельніцтва звяртаецца ў сельсавет рабочага пасёлка, як яны вырашаюцца

Кожнаму старшыні выканкама штодзённа даводзіцца мець стасункі з народам: адказваць на шматлікія пытанні, даваць парады, рэкамендаваць, куды за якой падтрымкай звяртацца. Асабліва калі гэта кіраўнік сельскага Савета, дзе ён з’яўляецца адзіным прадстаўніком улады і, бадай, самым дасведчаным у пытаннях жыццяўладкавання чалавекам.

Тэрыторыя Ялізаўскага сельсавета меншая за многія іншыя, затое даволі густанаселеная, да таго ж патрабаванні да якасці жыцця ў пасялкоўцаў вышэйшыя, чым у сельскіх жыхароў. Таму Аляксандру Ждановічу даво-дзіцца нямала займацца інфармацыйна-тлумачальнай работай. І калі за 7 месяцаў бягучага года ў сельсавет паступіла толькі 10 пісьмовых зваротаў (не вельмі паважае народ эпісталярны жанр), то вусных — у дзясяткі разоў больш. І звяртаюцца да старшыні не толькі і не столькі ў адведзеную для гэтай справы сераду, але і ў іншыя дні тыдня без аглядкі на рэжым работы ўстановы і нават за яе сценамі.

Што хвалюе пасялкоўцаў больш за ўсё? “Стан дарог і якасць пітной вады, — не задумваючыся адказвае Аляксандр Віктаравіч. — І калі апошняя праблема да канца года павінна быць вырашана, бо абедзве станцыі абезжалезвання, як і ачышчальныя збудаванні, хутка пачнуць працаваць, то ўсе дарогі адным махам не адрамантуеш”.

Звяртаюцца ялізаўчане і па розных іншых пытаннях, часцей камунальна-бытавых: увод у эксплуатацыю дома, добраўпарадкаванне могілак, зямельныя спрэчкі, асвятленне вуліц. Некаторыя звароты патрабуюць толькі тлумачэнняў, іншыя — канкрэтных дзеянняў. Большасць вырашаецца на месцы, але часам патрэбна дапамога старонніх арганізацый. Напрыклад, ДЭУ, ДРБУ, РЭС і г.д. Да каго б ні звярталіся прадстаўнікі сельсавета, усе з разуменнем ставяцца да патрэб пасялкоўцаў. Так, калі на адным з аўтобусных прыпынкаў спатрэбілася ўстанавіць крыты навес, дарожнікі прыступілі да выканання пажадання жыхароў. Пакуль не ўведзены ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання, пытанне павышэння якасці пітной вады ДУКВП “Водаканал” вырашае, зыходзячы з рэалій. Напрыклад, на водазаборы каля вёскі Сталяры вада мае лепшыя ўласцівасці, таму, калі заканчваецца палівачны сезон, увесь пасёлак пераключаецца на дадзены водазабор.

Жыхары выказваюць задаволенасць тым, што праведзены рамонт паштовага аддзялення, ідзе добраўпарадкаванне пасялковых бібліятэкі, Дома культуры, якія актыўна наведваюцца людзьмі. Работнікі сельсавета і прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, найбольш актыўныя з якіх Валянціна Брэнчукова і Яўгенія Літвінава, стараюцца зрабіць усё магчымае, каб жыццё ў пасёлку станавілася больш прывабным. Разам з тым старшыня сельсавета прыпамінае толькі адзінкавыя выпадкі, калі жыхары праяўлялі ініцыятыву ў навядзенні парадку. Верыцца, што з цягам часу пасялкоўцы зменяць пазіцыю назіральнікаў і крытыкаў на ролю актыўных удзельнікаў. Сярод працоўных калектываў найбольшай творчасцю выдзяляецца школа, бо настаўнікі, як ніхто іншы, разумеюць, што ва ўсіх справах пачынаць трэба з сябе. Аказвае пасільную дапамогу і прадпрымальнік Мікалай Сінькевіч.

Работа з насельніцтвам і далей застанецца ў цэнтры ўвагі сельвыканкама, запэўнівае яго старшыня. Бо орган улады і створаны для таго, каб вырашаць усе пытанні мясцовага значэння зыходзячы з інтарэсаў дзяржаўных і грамадзян, што пражываюць на падуладнай тэрыторыі.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якімі яшчэ пытаннямі насельніцтва звяртаецца ў сельсавет рабочага пасёлка, як яны вырашаюцца Кожнаму старшыні выканкама штодзённа даводзіцца мець стасункі з...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • кожаные куртки женские распродажа в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика