В Шумилинском районе подвели итоги «Единого дня безопасности». 21.by

В Шумилинском районе подвели итоги «Единого дня безопасности»

19.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Адзіны  дзень  бяспекі”
Шматлікімі разнастайнымі мерапрыемствамі прайшла ў раёне акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Удзельнікамі іх былі як дзеці, так і дарослыя.


Урок бяспекі ў пачатковых класах Шумілінскай СШ № 1 праводзіць інспектар РАНС Вадзім Півавараў.

Важныя ўрокі для дзяцей
“З вучнямі ўсіх навучальных устаноў супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі гутаркі аб правілах бяспекі дома, у школе, на вуліцы, пазнавальныя гульні, – расказаў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў. –  Падчас іх дзеці вучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў, вучылі ці ўспаміналі свае дамашнія адрасы і нумары тэлефонаў экстранных службаў. Разам з выратавальнікамі яны разбіралі магчымыя надзвычайныя сітуацыі, у якія могуць трапіць людзі, і тое, як неабходна весці сябе пры іх узнікненні.
Напрыканцы мерапрыемстваў у навучальных установах прайшлі тактыка-спецыяльныя заняткі, падчас якіх адпрацаваны планы эвакуацыі для вучняў і работнікаў школ, дзе была задзейнічана і спецыяльная пажарна-выратавальная тэхніка.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ва ўсіх падраздзяленнях райаддзела па надзвычайных сітуацыях прайшлі дні адчыненых дзвярэй. Вучні школ пазнаёміліся з умовамі работы ратавальнікаў і цяпер дакладна ведаюць, як праходзяць іх дзяжурныя суткі, што ўяўляюць тэарэтычныя заняткі і практычныя вучэнні.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях паказалі дзецям цэнтр аператыўнага кіравання, вучэбны клас, пакоі адпачынку і прыёму ежы, гараж. Хлопцы і дзяўчаты ўважліва вывучылі амуніцыю пажарных-ратавальнікаў і аснашчэнне пажарнага аўтамабіля, а жадаючыя маглі прымераць баявое адзенне ратавальніка.
Сустрэчы ў працоўных калектывах
Як зазначыў В. В. Півавараў, вельмі актыўна прайшлі сустрэчы кіраўніцтва РАНС з працоўнымі калектывамі раёна, падчас якіх была агучана аператыўная сітуацыя з пажарамі і прычыны іх узнікнення, дадзены рэкамендацыі па забеспячэнні пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў быце. Усе разам паўтарылі алгарытм дзеяння  ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, правілы карыстання вогнетушыцелямі. Асаблівая ўвага ўдзялялася папярэджанню дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын.
На кожнай сустрэчы супрацоўнікі РАНС пераканаўча раілі ўстанаўліваць у жылых пакоях пажарныя аўтаномныя апавяшчальнікі, а на мабільныя тэлефоны – карысны дадатак “МНС Беларусі: Дапамога побач”.
Падведзены вынікі
Вынікі “Адзінага дня бяспекі” былі падведзены на выязным пасяджэнні камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку і ад надзвычайных сітуацый, у будынку Светласельскага сельскага выканаўчага камітэта з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны  Шалахавай.
Кіраўнікі суб’ектаў прафілактыкі праінфармавалі аб праведзеных мерапрыемствах, аналіз выканання плана рэспубліканскай акцыі зрабіў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч.
Арганізатары рэспубліканскай акцыі падзякавалі ўсім службам раёна за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Адзіны  дзень  бяспекі” Шматлікімі разнастайнымі мерапрыемствамі прайшла ў раёне акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Удзельнікамі іх былі як дзеці, так і дарослыя. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика