День подписчика провели в городском отделении почтовой связи . 21.by

День подписчика провели в городском отделении почтовой связи

20.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галіна і Аляксандр ДЗЕРАВЯГІ з вёскі Якімаўка заўсёды ў курсе падзей Крупшчыны, бо раённую газету выпісваюць ужо не адзін дзясятак гадоў.
Адразу варта заўважыць, што амаль пяць тысяч крупчан, якія выпісваюць раённую газету, заўсёды ведаюць навіны Крупшчыны. І ў гэтым мы ў чарговы раз пераканаліся, калі ў мінулы чацвер, 19 верасня, праходзіла акцыя  «Абласны дзень падпісчыка». У аддзяленні паштовай сувязі № 1 нашага горада прапаноўвалася пазнаёміцца з навінкамі перыёдыкі, можна было пагартаць каталогі, каб затым выпісаць тое ці іншае выданне.

– Падпісная кампанія на перыёдыку на апошні квартал бягучага года ў самым разгары, – зазначыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Вось і сёння ў абласны Дзень падпісчыка, акрамя грамадскіх распаўсюджвальнікаў друку, для хутчэйшага абслугоўвання ўсіх падпісчыкаў і афармлення абанементаў у зале працуе яшчэ адзін аператар сувязі. Мы ўсе разам стараемся зрабіць усё магчымае, каб друкаванае слова ішло ў кожны дом як гараджаніна, так і вяскоўца. Прыемна тое, што амаль кожны, хто прыходзіць у гарадское аддзяленне сувязі, каб аплаціць камунальныя паслугі, атрымаць пенсію або папоўніць рахунак мабільнай сувязі, выпісвае раённую газету «Крупскі веснік».

І пераканацца ў гэтым нам давялося на самым пачатку правядзення абласной акцыі. Падпіску на ІV квартал бягучага года падоўжылі Ларыса Пручкоўская з  вул. Перамогі, Яніна Мікульчык з вул. Інтэрнацыянальнай, Валянціна Скваркоўская з вул. Усходняй, Ларыса Беспаяська з вул. Савецкай, Іосіф Карчміт з вул. Мінскай, Вольга Трацэўская з вул. Майскай, Ірына Каленцыёнак з зав. Паўднёвага і многія іншыя. Той, хто афармляў падпіску на наша перыядычнае выданне на квартал, атрымліваў сувеніры з лагатыпам газеты «Крупскі веснік».

За тыя гадзіны, калі ішла падпіска, мы пачулі шмат шчырых слоў у адрас газеты: цікавая, змястоўная, падабаюцца многія публікацыі. Гэта, у прыватнасці, гаварылі Тамара Асіповіч, Лілія Глушчанка, Валянціна Мініч, Тамара Ціханчук, Вера Цітавец...

– Сёння аўдыторыя чытачоў раённай газеты ў горадзе складае каля паўтары тысячы чалавек, – уключылася ў размову начальнік аддзялення сувязі Крупкі-1 Кацярына Кірык. – Па папулярнасці «Крупскі веснік» – лідар сярод іншых выданняў. І ў гэтым вялікая заслуга паштовых работнікаў, якія забяспечваюць трывалую сувязь з падпісчыкамі, імкнуцца хутчэй даставіць ім свежы нумар газеты, своечасова паклапаціцца аб тым, каб у наступным квартале або паўгоддзі абанент не застаўся без свайго любімага выдання.

Дзень падпісчыка выявіў як пастаянных прыхільнікаў раённай газеты, так і яе новых чытачоў. Мы яшчэ раз пераканаліся, што ў газеты шмат добрых сяброў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу варта заўважыць, што амаль пяць тысяч крупчан, якія выпісваюць раённую газету, заўсёды ведаюць навіны Крупшчыны. І ў гэтым мы ў чарговы раз пераканаліся,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика