Заўтра — сусветны дзень пошты. Начальнік аддзялення паштовай сувязі вёскі Балашэвічы Галіна Дыба. 21.by

Заўтра — сусветны дзень пошты. Начальнік аддзялення паштовай сувязі вёскі Балашэвічы Галіна Дыба

08.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Балашэвічы — вёска па мерках раёна сярэдняя: яна не стала аграгарадком з разгалінаванай інфраструктурай, але ж і ў разрад маланаселеных пунктаў не перайшла, тут зараз пражывае недзе каля 250 чалавек. Сацыяльных аб’ектаў небагата, але ж задаволіць асноўныя запыты насельніцтва можна: ёсць тут стацыянарны магазін, працуюць ФАП, бібліятэка, ёсць і сваё аддзяленне паштовай сувязі. Менавіта сюды, у гэтае аддзяленне, і накіраваліся мы ў адзін з кастрычніцкіх дзён, якраз незадоўга да Сусветнага дня пошты. Унутры памяшкання нашу ўвагу на сябе звярнулі чысціня, парадак, акуратна раскладзеныя на стэндзе газеты, часопісы ды іншая прадаваемая прадукцыя. Начальнік аддзялення Галіна Дыба сустрэла нас прыязным позіркам і шчырай усмешкай, так, як ужо 14 год сустракае сваіх наведвальнікаў-аднавяскоўцаў. І таму, што сама мясцовая, жыве ў Балашэвічах, і таму, што працуе ўжо нямала, і саміх сяльчан, і іх патрэбы яна добра ведае. Ведае і сваю справу. “Сёння пошта — гэта не толькі газеты, пасылкі, пераводы, — гаворыць Галіна Ільінічна, — мы аказваем шмат больш і самых разнастайных паслуг. Прымаем камунальныя плацяжы, залічваем грошы на тэлефон, выдаём пенсію, прадаём тавары паўсядзённага попыту, не толькі бяром плату, але і афармляем крэдыты. Апошнім часам людзі актыўна сталі набываць тавары праз інтэрнэт, у тым ліку і на віртуальнай гандлёвай пляцоўцы РУП “Белпошта”. Разам з гэтым трэба памятаць і пра падпіску на газеты, часопісы. Так што работы ў сельскім паштовым аддзяленні хапае. І гэта добра, калі сюды захо-дзяць людзі, пра нешта пытаюцца, штосьці купляюць ці аплачваюць. Працаваць з людзьмі мне падабаецца, да таго ж нашы жыхары спакойныя, памяркоўныя, неканфліктныя”.

Тут трэба сказаць, што і сама Галіна Дыба як работнік характарызуецца станоўча: па словах начальніка Глускага ўчастка паштовай сувязі Аляксандра Каленты, гэта граматны і вопытны спецыяліст, з людзьмі ветлівая, да работы ставіцца адказна, планы выконвае, хаця гэта зараз і няпроста, бо вясковае насельніцтва старэе і скарачаецца.

Так, насельніцтва і сапраўды старэе, пенсіянеры ў Балашэвічах складаюць прыкладна трэцюю частку ўсіх жыхароў, пенсію тут атрымліваюць 89 чалавек,  начальнік аддзялення, яна ж і паштальён, прыносіць яе дадому, часам дадому састарэлым дастаўляе нават тыя ці іншыя прадукты (па заяўцы), вядома ж, разносіць і газеты. Скажам, у пятніцу, калі мы былі ў Балашэвічах, Галіне Ільінічне патрэбна было даставіць па 74 адрасах амаль 100 адзінак перыёдыкі, у тым ліку 67 “раёнак”. Зразумела, што дзень на дзень не выпадае, ды справа тут не ў колькасці, а ў якасці паслугі. А якасць на высокім узроўні. Гэта пацвердзіла нам і мясцовая жыхарка Ніна Васілеўна Скрупская, запэўніўшы, што іх начальнік паштовага аддзялення — прафесіянал якіх пашукаць. Да таго ж — і гаспадыня спрытная, і чалавек душэўны, спагадлівы, далікатны.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Балашэвічы — вёска па мерках раёна сярэдняя: яна не стала аграгарадком з разгалінаванай інфраструктурай, але ж і ў разрад маланаселеных пунктаў не перайшла, тут...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика