Хто ж стаў “Уладаром сяла-2019”?. 21.by

Хто ж стаў “Уладаром сяла-2019”?

10.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята пачалося з уступнага слова старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Зінаіды Басарэўскай, якая пажадала сем’ям-удзельніцам поспеху і перамогі, а гледачам – добрага настрою і прыемных уражанняў. Шчыра віталі прысутных старшыня Прыгараднага сельвыканкама Таццяна Слайкоўская і другі сакратар Барысаўскага РК ГА “БРСМ” Марыя Касовіч.
Першым конкурсным выпрабаваннем стала творчая “візітка”, у якой удзельнікі прадставілі “адзін дзень з жыцця сям’і”. Кірашовы разам з дзецьмі выйшлі на сцэну пад гучныя апладысменты сваіх заўзятараў. Гаспадыня сям’і Анастасія паказала сапраўднае вогненнае шоу, а гаспадар Арцём з дзецьмі выканаў усім вядомую песню “Тры чарапахі”, якую адразу падхапілі гледачы. Сужэнцы Шубіч прадставілі сваю сям’ю на змайстраваным падворку. Разам з малодшымі членамі сям’і яны праспявалі перакладзеную жартаўлівую песню, расказалі пра свае захапленні, а дзеці, да ўсяго, нагадалі прысутным пра цудоўную гульню, якая хоць і выйшла з моды, але доўгі час была вельмі папулярнай сярод дзятвы. Група падтрымкі гучна заўзела за сваіх удзельнікаў, надаючы ім упэўненасці і ўздымаючы настрой.
У конкурсе страў удзельнікі дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці. “Разыначкай” святочнага стала Кірашовых сталі зразы. Гісторыю, звязаную з імі, прыгадала гаспадыня сям’і. Да спадобы гасцям прыйшлася і духмяная смажаная курачка, сырнікі і іншыя прысмакі. Надзея Шубіч таксама запрасіла да свайго стала пачаставацца, прадставіўшы для дэгустацыі дранікі, боршч, хатні хлеб і кексы з яблыкамі ды ягадамі. Стравай №1 на гэтым стале сталі клёцкі з “душамі”. Пачаставацца імі захацелася нават тым, хто пільна сочыць за сваёй фігурай. Ну як тут стрымаешся ад такой смакаты!
Добра падсілкаваўшыся, рушылі далей. У “Вясёлай спартыўнай эстафеце” ўдзельнікі праявілі свой спрыт і хуткасць. Гаспадыні бегалі з гаршчком у вочапе, гаспадары спрабавалі хуценька перамяшчацца з калодкамі на нагах. Пасля разам збіралі ўраджай. Абедзвюм сем’ям моцна дапамагалі групы падтрымкі. У конкурсе “Дрывасекі” сямейныя пары пілавалі бервяно, секлі дровы і складвалі іх.
Фінальным конкурсам стала інтэлектуальная віктарына, у якой сем’ям трэба было правільна адказаць на пытанні па тэмах “Вяселле”, “Сямейныя адносіны” і дапоўніць прыказку. З лёгкасцю адказалі яны, што прозвішча жанчыны да замужжа называецца дзявочым, а ўступаць у шлюб без дазволу бацькоў можна з васямнаццаці гадоў. Іншыя пытанні таксама не выклікалі вялікіх цяжкасцяў. Гэта стала пацвярджэннем таго, што абедзве сям’і не толькі гаспадарлівыя, таленавітыя і спартыўныя, але яшчэ і разумныя і годныя перамогі.
У выніку “Уладаром сяла – 2019” стала сям’я Шубіч, а Кірашовы занялі ІІ месца. Нягледзячы на такі вынік, абеТатьяна САКОВИЧдзве сям’і атрымалі арыгінальныя плеценыя кубкі ад сельвыканкама, цудоўныя падарункі ад фундатараў свята, а таксама мноства пазітыўных эмоцый і шквал апладысментаў. Сям’я Кірашовых была ўзнагароджана яшчэ і спецыяльным прызам ад ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Нягледзячы на даволі халоднае надвор’е, свята атрымалася вясёлым, пакінуўшы добры настрой і безліч прыемных эмоцый.

Татьяна САКОВИЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аг. Стара-Барысаў адбыўся фінал раённага этапу сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2019”, у якім прынялі ўдзел самыя актыўныя сем’і Барысаўшчыны: Арцём і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика