Ляжыць пень цэлы дзень. 21.by

Ляжыць пень цэлы дзень

12.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Незвычайная “архітэктурная форма” на вуліцы Саўгаснай райцэнтра

Не сакрэт, у гэтыя восеньскія дні надвор’е патрабуе ад нас найбольшай руплівасці, бо зімовыя халады не за гарамі.

А тым больш і першы сняжок пачаў ужо лётаць. Як-ніяк, а кастрычнік – вялікі жартаўнік. Ніколі не ведаеш, чаго ад яго чакаць. Між тым, на цяпло разлічваць не прыходзіцца. Таму неабходна давесці да ладу ўсялякія недапрацоўкі, каб потым не выцягваць іх з-пад белага покрыва. А ці не так?

У полі зроку – незвычайная “архітэктурная форма”, менавіта так хочацца яе назваць, а знаходзіцца яна на вуліцы Саўгаснай райцэнтра. Даўно не блукаў у гэтым кутку горада і вось натрапіў – вялікая, рагатая, карчаватая, ды і месца, як кажуць, што трэба – акурат ля дома. Прызнацца, нумарацыі на ім не знайшоў, прыйшлося арыентавацца па суседнім. Выходзіць, што №11. У любым выпадку такога “пня-павука” ў горадзе не страчаў. Ды і ляжыць ён тут, па ўсім відаць, не першы дзень.

Колькі ж яму яшчэ красавацца? – напрошваецца пытанне. Спадзяюся, што тыя, хто займаўся спілоўваннем і выкорчваннем гэтага дрэва, давядуць справу да канца, каб не мазоліла яно людзям вочы. І тым больш, калі не забыліся, у месяц па навядзенні парадку. Канешне, лежачы збоку, корч, можа, нікому і не перашкаджае, але ж, згадзіцеся, не прыклад гэта для фантазіі.

На жаль, як паказвае жыццё, прынцып адкладваць на заўтра занадта добра прыжыўся сярод нас. Аднак час патрабуе, не будзем траціць яго марна.

Максім ЗУБАР

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, у гэтыя восеньскія дні надвор’е патрабуе ад нас найбольшай руплівасці, бо зімовыя халады не за гарамі. А тым больш і першы сняжок пачаў... ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика