Работники Шумилинского лесхоза послали поздравительные открытки своим мамам. 21.by

Работники Шумилинского лесхоза послали поздравительные открытки своим мамам

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Паштоўкі   з   віншаваннямі
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Шумілінскага лясгасу далучылася да рэспубліканскай акцыі “Віншуем маму разам”.
Работники Шумилинского лесхоза послали поздравительные открытки своим мамам

Цэнтралізавана былі закуплены віншавальныя паштоўкі, якія мог падпісаць для сваёй маці любы работнік прадпрыемства. Потым прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта адправілі гэтыя паштоўкі адрасатам па пошце. У розныя куткі Беларусі з Шуміліна “пайшлі” у канвертах трыццаць віншаванняў з Днём маці. Жанчыны рознага ўзросту і розных прафесій атрымалі да свята цёплыя словы ад сваіх дачок і сыноў.
«Напярэдадні Дня маці мы яшчэ арганізавалі конкурс дзіцячай творчасці “Паштоўка для мамы”, – расказала  старшыня прафсаюзнай арганізацыі лясгаса Анастасія Малашонак. – Мы прапанавалі дзецям нашых работнікаў з любых падручных матэрыялаў зрабіць  паштоўкі. І дзеці прыняліся за работу: малявалі, ляпілі, майстравалі. Атрымалася вельмі прыгожа. Мы не вызначалі пераможцаў, бо перамагла дружба. Усім дзеткам ад прафсаюза ўручылі памятныя прызы. А з выставай дзіцячых паштовак можа азнаёміцца кожны жадаючы ў фае адміністрацыйнага будынку лясгаса».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паштоўкі   з   віншаваннямі Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Шумілінскага лясгасу далучылася да рэспубліканскай акцыі “Віншуем маму разам”. Цэнтралізавана...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика