Мабільны тэлефон: забараніць нельга дазволіць. 21.by

Мабільны тэлефон: забараніць нельга дазволіць

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Мабільны тэлефон: забараніць нельга дазволіць
Забараніць нельга дазволіць
Яшчэ зусім нядаўна нельга было і ўявіць, што мабільны тэлефон стане праблемай. Вядома, маючы гаджат у кішэні, дзіця заўжды на сувязі са сваімі бацькамі. Але многія перакананы, што на гэтым відавочныя перавагі смартфона для школьніка заканчваюцца. Пагрузіцца ў вывучэнне песцікаў і тычынак значна складаней, калі дзіцяці хочацца хутчэй вярнуцца да спыненай званком гульні ў танкі.

Мы пацікавіліся меркаваннем бацькоў і педагогаў, ці патрэбны дзецям мабільныя тэлефоны ў школах.
Таццяна МАМЫКА, намеснік дырэктара Обальскай СШ:
– У нас ёсць дамоўленасць, што на ўроках тэлефоны ляжаць у партфелях з выключаным гукам. Для тых, хто пакіне гаджат на парце, прадугледжаны спецыяльныя арганайзеры, дзе смартфоны могуць “перачакаць” урок. Дарэчы, пры неабходнасці з дапамогай ма-більных дадаткаў можна выконваць некаторыя заданні ў сучасных падручніках. Да прыкладу, на адным з пазакласных мерапрыемстваў дзеці праходзілі школьны квест, выкарыстоўваючы QR-коды.
Алена СЕЛЯЗНЁВА, інспектар РАУС, маці 7-класніка:
– Ізаляваць ад гаджата сучаснае дзіця немагчыма. Ды, і наогул, перш чым прад’яўляць прэтэнзіі падрастаючаму пакаленню, варта ўлічваць, што і дарослыя ў гэтым сэнсе – не самы лепшы прыклад. Мы ўсе залежым ад тэлефона ў той ці іншай ступені. Але на ўроках, без сумнення, у полі зроку школьніка мабільнага быць не павінна. Да прыкладу, мой сын выкарыстоўвае тэлефон, каб пра штосьці папярэдзіць, па-дзяліцца, што атрымаў добрую адзнаку і гэтак далей. А яшчэ я тлумачу яму, што за захаванасць свайго мабільнага адказвае ён сам.
Аксана ТАЛСТАЯ, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама:
– Забароны на выкарыстанне мабільных ва ўстановах адукацыі няма. Гэта пытанне кожная школа вырашае для сябе самастойна, прапісваючы адпаведныя нормы ў статутах, уносячы іх у правілы ўнутранага распарадку для вучняў. У адных школах для выкарыстання мабільных вызначаюцца спецыяльныя зоны. Напрыклад, у СШ № 2 гэта фае на першым паверсе, куды дзеці спускаюцца на перапынках, каб патэлефанаваць бацькам. Яшчэ адзін варыянт – пакідаць тэлефоны на час урока ў спецыяльных арганайзерах, якія стаяць на стале ля дошкі.
Наталля ЯГОРАВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забараніць нельга дазволіць Яшчэ зусім нядаўна нельга было і ўявіць, што мабільны тэлефон стане праблемай. Вядома, маючы гаджат у кішэні, дзіця заўжды на сувязі са...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика