Украіна – Англія – 1:0. 21.by

Украіна – Англія – 1:0

10.10.2009 21:11 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Украіны ў Днепрапятроўску перамагла сёння, 10 кастрычніка, зборную Англіі, што месяц таму датэрмінова заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе, з лікам 1:0.

Адзін мяч у сустрэчы забіў на 29-й хвіліне Сяргей Назарэнка («Днепр» Днепрапятроўск). Ужо на 14-й хвіліне чырвоную картку атрымаў варатар брытанцаў Роберт Грын

Нагадаем, што сёння зборная Беларусі перамагла ў Брэсце Казахстан – 4:0 (Калачоў – 2, Бардачоў, Ковель).

Турнірнае становішча пасля 9 гульняў: Англія – 24, Украіна – 18, Харватыя – 17, Беларусь – 13, Казахстан – 6, Андора – 0.

14 кастрычніка, у сераду, пройдзе апошні тур кваліфікацыйнага турніру. У Лондане згуляюць Англія – Беларусь,

Украіна на выездзе згуляе з Андорай, а Харватыя – з Казахстанам.

Каб трапіць у стыкавыя матчы Украіне трэба перамагчы Андору, што прайграла ўсе матчы ў гэтым турніры.

***

У стыкавыя матчы таксама трапіла зборная Расіі, што сёння прайграла ў Маскве Нямеччыне (0:1) і зборная Босніі, што перайграла ў Таліне Эстонію – 2:0

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашых паўднёвых суседзяў ад плей-оф чэмпіянату свету аддзяляе цяпер поўміліметра – перамога ў наступную сераду над Андорай.
 
 
 


Архив (Новости Спорта)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика