Зборная Беларусі чацвёрты раз запар выйграла Кубак Палесся. 21.by

Зборная Беларусі чацвёрты раз запар выйграла Кубак Палесся

09.11.2009 11:11 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Беларусі стала пераможцам IV міжнароднага хакейнага турніру «Кубак Палесся», які прайшоў 5—8 лістапада ў Бабруйску і Жлобіне.

У фінальным матчы каманда пад кінаўніцтвам выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера Андрэя Гусава выйграла ў нарвежцаў з лікам 3:2 (1:1, 1:0, 1:1). Шайбы закінулі: у Беларусі — Аляксандр Жыдкіх (18.12, пас — Павел Развадоўскі, Арцём Дзямкоў), Яраслаў Чупрыс (23.56, у большасці, пас — Дзмітрый Мялешка, Сяргей Задзяленаў), Андрэй Стась (58.46, у большасці, пас — Аляксандр Кулакоў, Андрэй Башко); у Нарвегіі — Патрык Торасан (13.03, пас — Марцін Рэймарк, Андрэас Марцінсан), Марцін Рэймарк (49.00, у большасці, пас — Томі Якабсан, Андрэас Марцінсан).

У матчы за трэцяе месца Аўстрыя перайграла Францыю — 5:2 (1:0, 2:2, 2:0).

У сустрэчы за пятае месца зборная Палесся ўзяла верх над датчанамі — 4:2 (1:1, 1:0, 2:1). Шайбы закінулі: у Палесся — Павел Мусіенка (16.46, пас — Андрэй Філічкін, Сяргей Кукушкін), Сяргей Хамко (39.40, пас — Ігар Каваленя, Канстанцін Дурноў), Агрыс Савіелс (50.18, у большасці, пас — Сяргей Дурдзін, Віктар Бліноў), Раман Тврдон (59.42, у пустыя вароты); у Даніі — Ніклас Харт (3.42, пас — Каспер Йенсан, Аляксандэр Сундберг), Кім Стааль (46.31, у большасці 5 на 3, пас — Мадс Бедкер).

Пераможцам папярэдніх трох турніраў «Кубак Палесся» таксама станавілася зборная Беларусі.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі стала пераможцам IV міжнароднага хакейнага турніру «Кубак Палесся», які прайшоў 5—8 лістапада ў Бабруйску і Жлобіне. У фінальным матчы каманда пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика