Татар-тарарам па-славацку. 21.by

Татар-тарарам па-славацку

13.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хакей-2010.

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Германіі

Абракадабра з загалоўкам сённяшняга рэпартажу з сусветнага першынства па хакеі ў Кёльне — гэта своеасаблівая даніна павагі форварду славацкай зборнай і каманды "Гранд Рапідс Грыфініс" з Дэтройта Томасу Татару. Менавіта вакол яго асобы вяліся ўсе размовы пасля фінальнага свістка матча Беларусь — Славакія. Славак, які выступаў пад магічным нумарам 90, нейкім чынам змог загіпназаваць нашых Аляксея Калюжнага і Міхаіла Грабоўскага і так ўдала выступіць ў ролі "прыліпалы"-правакатара, што беларусы ў пачатку трэцяга перыяду вымушаны былі на ім тройчы фаліць. Вынік за гэтыя выдаленні не радасны — дзве шайбы і лічбы на табло 4:2 на карысць супернікаў.  

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец выказаў шкадаванне, што гульцы не змаглі належным чынам захаваць сваю перавагу, у тым ліку і галявую, здабытую ў пачатку сустрэчы, і завяршыць матч на мажорнай ноце. Вінаваты самі, заключыў Эдуард Канстанцінавіч, будзем рабіць дэталёвы аналіз гульні і рыхтавацца да наступнага матча з расіянамі, які пачнецца сёння ў 17.15 па беларускім часе. Ацэньваючы гульню Томаса Татара і яе ўплыў на агульны ход матча, беларускі трэнер сказаў: гэта звычайная з'ява ў хакеі, калі ёсць такі гулец, які здольны завесці не на жарт каго хочаш. З гэтай нагоды Эдуард Занкавец успомніў абаронцу фінскай зборнай Ярко Рууту, які пры неабходнасці арганізоўваў на хакейнай пляцоўцы міні-спектакль, ад якога супернікі толькі паспявалі запаўняць лаўку штрафнікоў. Беларускія журналісты выказалі пажаданне, каб такі "прыліпала" з'явіўся і ў стане нашай зборнай.

Настаўнік зборнай Славакіі, які добра знаёмы беларускім прыхільнікам, канадзец Глен Хэнлан высока ацаніў гульню абедзвюх камандаў, зазначыўшы, што яго падначаленым па ходу гульні давялося тэрмінова перастройвацца. Ці меў спецзаданне на матч з беларусамі Томас Татар? Адказ на гэтае пытанне настаўнік зборнай Славакіі сказаў па-руску: "нет".

Магчыма, Хэнлан зрабіў просты дыпламатычны пасыл у адрас свайго калегі з Беларусі, каб не пакрыўдзіць. Што ні гаварыце, а сітуацыя аказалася надзвычай пікантнай: яшчэ нядаўна Эдуард Занкавец працаваў ў штабе і Курта Фрэйзера, і Глена Хэнлана, якія спрабавалі вывесці наш хакей на сусветны ўзровень. Пакуль жа прыходзіцца спраўляцца сваімі кадрамі, якія, на жаль, вельмі часта мяняюцца, што далёка не самым лепшым чынам можа адбівацца на агульнай сітуацыі ў зборнай.

Зрэшты, змена кадраў ніякім чынам кардынальна не паўплывала на выхад нашай зборнай у наступны этап турніру. Пры любым раскладзе сённяшніх матчаў у Кёльне: Беларусь — Расія і Казахстан — Славакія, зборныя Беларусі і Расіі ужо ў кваліфікацыі. А вось зборная Казахстана пры віртуальным выйгрышы ў тры шайбы пакіне за бортам дванаццаці мацнейшых славакаў. Праўда, у спорце непрымальны ўмоўны лад накшалт "калі", "калі б" і г.д. Тут калі шанцуе — то мацнейшым.

Гісторыя ведае шмат прыкладаў, калі падзеі, якія адбываюцца на спартыўнай пляцоўцы, пачынаюць рэзка змяняюцца на 180 градусаў. У дачыненні да нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі гэта якраз той выпадак. Яшчэ нядаўна ў спарынгавых выязных матчах са зборнай Латвіі ў Рызе і камандай Чэхіі ў Празе нашы саступалі па ходу сустрэчы (0:2), аднак знаходзілі ў сабе сілы зраўняць лік, хоць канчатковы лічбы на табло былі не нашу карысць. У папярэдняй сустрэчы ў рамках сусветнага першынства-2010 у Кёльне з казахамі мы таксама "гарэлі" (0:2), аднак змаглі зраўняць лік і ўпэўнена давесці матч да перамогі. Гульня са славакамі зноў пачыналася з ліку 2:0, а завяршылася крыўдным паражэннем. Вось такія арэлі. Вельмі хацелася, каб ў найбліжэйшы час яны паднялі нас наверх.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Германіі Абракадабра з загалоўкам сённяшняга рэпартажу з сусветнага першынства па хакеі ў Кёльне — гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика