Англічане страцілі капітана, аўстралійцы — варатара. 21.by

Англічане страцілі капітана, аўстралійцы — варатара

09.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А ў Драгба і Рабэна шанц згуляць ёсць

Да адкрыцця чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы астаюцца лічаныя дні (першынство планеты стартуе 11 чэрвеня), а са зборных прыходзяць не зусім прыемныя звесткі. Так, паведамляецца, што капітан зборнай Англіі Рыа Фердынанд прапусціць чэмпіянат свету з-за траўмы. Абаронца "МЮ" атрымаў траўму калена на трэніроўцы нацыянальнай каманды 4 чэрвеня. Медыцынскае абследаванне паказала, што футбаліст не зможа ўзяць удзел у планетарным першынстве. Замяніць Фердынанда ў зборнай павінен абаронца лонданскага "Тотэнхэма" Майкл Доўсан.

Акрамя Фердынанда, у зборнай Англіі траўмаваны варатар Дэвід Джэймс. Але мяркуецца, што да 12 чэрвеня, калі англічане правядуць першы матч супраць зборнай ЗША, ён зможа аднавіцца.

Пад пытаннем удзел у чэмпіянаце свету варатара зборнай Бразіліі Жуліа Сезара, які прапусціў чарговую трэніроўку каманды з-за траўмы спіны. Пакінуў каманду і варатар зборнай Аўстраліі Брэд Джонс. Прычына — цяжкая хвароба сына. Урачы знайшлі ў чатырохгадовага Лукі Джонса лейкемію, і яго бацька вылецеў з ПАР у Аўстралію. Ці вернецца галкіпер у зборную, пакуль не вядома. Праўда, асноўным варатаром зборнай Аўстраліі з'яўляецца Марк Шварцар, а Джонс і Адам Федэрычы — дублёры.

А вось у Дзідзье Драгба <І>(на фота) застаецца шанц сыграць на чэмпіянаце свету. Нагадаем, што капітан зборнай Кот-д'Івуара 4 чэрвеня атрымаў пералом локцевай кісці ў таварыскім матчы з Японіяй. 5 чэрвеня яму была зроблена аперацыя, і ўрачы ўпэўненыя, што нападаючы зможа аднавіцца ў кароткі тэрмін. Захоўваецца ўпэўненасць, што нападаючы паправіцца да першага матча сваёй зборнай. 15 чэрвеня івуарыйцы ў першым туры групавога турніру згуляюць з Партугаліяй, 20 чэрвеня іх чакае матч з Бразіліяй, 25 — з КНДР.

Нагадаем, што 32-гадовы нападаючы "Чэлсі" Драгба з'яўляецца галоўнай зоркай зборнай Кот- д'Івуара. У сезоне 2009/10 ён стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі, забіўшы 29 галоў.

Пасля медыцынскага абследавання нападаючага зборнай Нідэрландаў Ар'ена Рабэна стала вядома, што траўма падкаленнага сухажылля, якую ён атрымаў у таварыскім матчы з Венгрыяй, менш сур'ёзная, чым меркавалася раней, і, хутчэй за ўсё, не перашкодзіць яму прыняць удзел у чэмпіянаце свету. "Я не буду шукаць замену Рабэну, бо хачу даць шанц яму згуляць на першынстве планеты", — выказаўся на гэты конт галоўны трэнер галандцаў Берта ван Марвейк.

Заўзятары ўчынілі таўкатню

Тысячы футбольных балельшчыкаў учынілі таўкатню на ўваходзе на стадыён у Цембісе, прыгарадзе Іаханэсбурга. Некалькі чалавек пацярпела, больш за ўсё дасталася паліцэйскаму, які меў намер навесці парадак.

Фанаты збіраліся паглядзець таварыскі матч паміж зборнымі Нігерыі і Паўночнай Карэі. Цісканіна пачалася перад пачаткам сустрэчы, калі ўваход на стадыён быў адкрыты. Не здолеўшы навесці парадак, паліцыя зачыніла вароты, але праз нейкі час зноў пачала пускаць балельшчыкаў, справакаваўшы таўкатню ў другі раз. Некаторыя балельшчыкі падалі ў натоўпе.

летась ў сакавіку адбыўся самы буйны інцыдэнт такога кшталту за апошні час. У цісканіне на стадыёне Абіджан, былой сталіцы Кот-д'Івуара, загінула 22 чалавекі. Таўкатня пачалася, калі рухнула сцяна стадыёна, дзе праходзіў адборачны матч чэмпіянату свету. Арэна была перапоўненая: пры ўмяшчальнасці 35 тысяч чалавек на стадыён прыйшло ў паўтара раза больш балельшчыкаў.

Галандзец патануў на шляху ў ПАР

Прыхільнік зборнай Галандыі загінуў на шляху на чэмпіянат свету. 60-гадовы Хэнк Вітс яшчэ 3 сакавіка накіраваўся ў ПАР з Амстэрдама ў складзе вялікай групы суайчыннікаў, якія вырашылі на аўтамабілях праз усю Афрыку дабрацца да месца прызначэння. Падчас стаянкі на беразе возера Малаві ён, праігнараваўшы паведамленні пра моцную плынь каля берага, вырашыў выкупацца і патануў. Члены калоны, якая складаецца з 22 аўтамабіляў, прысутнічалі на жалобнай цырымоніі, наладжанай мясцовымі жыхарамі на беразе возера. У гонар загінулага падчас чэмпіянату свету ўсе балельшчыкі зборнай Галандыі будуць насіць на рукавах чорныя павязкі.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў Драгба і Рабэна шанц згуляць ёсць Да адкрыцця чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы астаюцца лічаныя дні (першынство планеты стартуе 11...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика