Паралімпійскі спакой — ад аховы. 21.by

Паралімпійскі спакой — ад аховы

10.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Дэпартаменце аховы МУС прайшло ўшанаванне беларускіх паралімпійцаў на Х Гульнях у канадскім Ванкуверы, дзе дзевяць спартсменаў заваявалі 9 узнагародаў: 2 залатыя і 7 бронзавых.

Дэпартамент аховы са свайго боку зрабіў шмат, каб жыццё айчынных прадстаўнікоў інваспорту было не шэрым, а багатым на добрыя ўчынкі. Кожны з паралімпійцаў атрымаў падарунак у выглядзе бясплатнай устаноўкі ахоўна-пажарнай сігналізацыі ў свае кватэры.

З гэтай нагоды начальнік Дэпартамента аховы МУС Сяргей Буйноўскі сказаў, што іх удзел ў дабрачыннай акцыі — гэта не даніна модзе, а жыццёвая неабходнасць. І рэаліі сённяшняга дня паказваюць, што такія акцыі патрэбныя. А ў якасці асабістых узнагародаў, якія можна з гонарам паказваць сябрам і знаёмым, кожны з беларускіх паралімпійцаў атрымаў ганаровы знак Дэпартамента аховы, зацверджаны Указам Прэзідэнта краіны, — "За адзнаку". У завяршэнне гэтай сустрэчы прагучалі цёплыя словы з вуснаў намесніка старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сілаў Уладзіслава Рашчупкіна. Крыху пазней яны былі пацверджаны каштоўнымі падарункамі — DVD-прайгравальнікамі.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Дэпартаменце аховы МУС прайшло ўшанаванне беларускіх паралімпійцаў на Х Гульнях у канадскім Ванкуверы, дзе дзевяць спартсменаў заваявалі 9 узнагародаў: 2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика