Мінск застаўся без "Еўраспорта". 21.by

Мінск застаўся без "Еўраспорта"

28.08.2011 20:44 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінск застаўся без "Еўраспорта"


Найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы МТІС не знайшоў валюты, каб працягнуць кантракт на трансляцыю каналаў "Еўраспорт" і "Еўраспорт-2". Такую прычыну паведамляюць у службе падтрымкі аператара. Разам з тым, бягучы радок паведамляе, што перапынак у трансляцыі выкліканы "тэхнічнымі прычынамі".

"Еўраспорт" — самы папулярны еўрапейскі спартыўны канал. На тэрыторыі Беларусі паказвалася карцінка з каментаром расійскай дырэкцыі тэлеканала. Алімпійскія гульні, кубак свету па біятлоне, адборачныя гульні футбольных чэмпіянатаў свету і Еўропы — усё гэта з’яўлялася ў эфіры "Еўраспорта".

Замест "Еўраспорта" мінчане ўбачаць канал "СпортСаюз" ад НТВ+.

Ягоная праграма на бліжэйшы тыдзень уключае ў сябе чэмпіянаты Расіі і Германіі па футболе, а таксама адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

МТІС вылучаецца сярод астатніх кабельных аператараў хаатычнай зменай каналаў. Чэрвеньскае выдаленне расійскага забаўляльнага канала

ТНТ у большасці мінчукоў выклікала масавае абурэнне абанентаў. Тым не менш паслугамі аператара карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбуйнейшы кабельны аператар сталіцы МТІС не знайшоў валюты, каб працягнуць кантракт на трансляцыю каналаў "Еўраспорт" і "Еўраспорт-2". Такую прычыну паведамляюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика