Раённая спартакіяда па летнім мнагаборстве “Здароўе” сярод арганізацый і ўстаноў раёна прайшла 28 верасня ў Мядзеле.
У праграме былі наступныя віды: бег на 60 метраў, крос на 1 кіламетр, падцягванне на перакладзіне, скачкі ў даўжыню з месца.
– Пераможцай стала каманда НДЦ “Зубраня”, другое месца – у Нарацкага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната, трэцяе – у прадстаўнікоў Мядзельскай ЖКГ, – паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі.
У асабістым першынстве перамог Андрэй Пахатных з НДЦ “Зубраня”.