Каманда “Першы Беларускі” выйграла чэмпіянат Вілейскага раёна па футболе. 21.by

Каманда “Першы Беларускі” выйграла чэмпіянат Вілейскага раёна па футболе

11.11.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адбыліся вырашальныя матчы чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе.

У матчы за трэцяе месца 3 лістапада “Механатроніка” (ранейшая назва каманды – “Фламетр”) гуляла  з СВК “Чурлёны”. Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю 0:0, а ў дадатковы футбалісты “Механатронікі” забілі тры галы. Такім чынам, “Механатроніка” заняла трэцяе месца.

Фінальны матч адбыўся 7 лістапада. Хто зойме ў чэмпіянаце першае месца, а хто другое, высвятлялі каманды “Буддэталі” і “Першы Беларускі”. Матч завяршыўся з лікам 1:0 на карысць “Першага Беларускага”.

– Адзіны гол забілі ў канцы першага тайму, – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – У другім тайме “Буддэталі” мелі ініцыятыву, аказвалі ціск на вароты сапернікаў, але адыграцца не змаглі.

Пераможцы атрымалі кубак і граматы. Уручылі прызы таксама лепшым гульцам матчу з дзвюх каманд – Максіму Чабрыцкаму і Віталю Куляшу.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sunhome.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыліся вырашальныя матчы чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика