У гіравым спорце – маладзечанскія выратавальнікі лепшыя. 21.by

У гіравым спорце – маладзечанскія выратавальнікі лепшыя

16.02.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чацвертага лютага ў межах спартакіяды “Мінскага абласнога ўпраўлення МНС” адбыўся чэмпіянат вобласці па гіравым спорце.

Каманда выратавальнікаў з Маладзечна на гэтых спаборніцтвах заняла другое месца.

Распавядае намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Маладзечанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  Дзя­ніс Ушацкі:

− Маладзечанскі аддзел  МНС на гэтыя спаборніцтвы накіраваў 150 атлетаў. Спаборніцтвы праводзіліся ў сямі вагавых катэгорыях па праграме двухбор’я. Гэта штуршок і рывок. Лепшых выбіралі ў асабовым і камандным заліках. Па выніках каманднага заліку сярод падраздзяленняў МНС наша каманда заняла другое месца, саступіўшы камандзе з Узды. У асабовым першынстве ў вагавай катэгорыі за 90 кілаграмаў не было роўных нашаму калегу начальніку каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Сяргею Катушон­ку.

− Як дапамагаюць заняткі гіравым спортам у прафесіі выра­та­вальніка?

− Як і любы іншы спорт, гіравы спорт умацоўвае, загартоўвае, дысцыплінуе. А яшчэ ён развівае вынослівасць. Але не толькі гіравым спортам займаюцца выратавальнікі. Спаборніцтвы па гіравым спорце – гэта толькі адна дысцыпліна ў спартакіядзе. Акрамя яго, супрацоўнікі МНС спаборнічаюць у настольным тэнісе, плаванні, лёгкаатлетычным кросе, міні-футболе, валейболе, пажарна-выратавальным спорце, а з гэтага года яшчэ і ў шахматах. І толькі па выніках усіх спаборніцтваў будзе вызначаны пераможца спартакіяды 2014 года.

− Бліжэйшыя спабо­рніцтвы калі адбу­дуцца?

− 18 сакавіка пройдуць занальныя спаборніцтвы па настольным тэнісе. Супрацоўнікам МНС з Маладзечна будуць супрацьстаяць каманды Мядзела, Вілейкі, Лагойска, Валожына а таксама каманда пажарна-аварыйнага выратавальнага атрада, які таксама знаходзіцца ў Маладзечне. А ў красавіку ў Маладзечне каманды з Маладзечна, Мядзела і Вілейкі паспрачаюцца за званне лепшых у занальных спаборніцтвах па футболе.

Наталля ТУР.

Фота dynamo.su.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвертага лютага ў межах спартакіяды “Мінскага абласнога ўпраўлення МНС” адбыўся чэмпіянат вобласці па гіравым спорце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика