У Мінску адбыўся першы нацыянальны спартовы фестываль «Мова cup» (фотарэпартаж). 21.by

У Мінску адбыўся першы нацыянальны спартовы фестываль «Мова cup» (фотарэпартаж)

28.09.2014 18:41 — Новости Спорта | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

 

Мерапрыемства прайшло ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (вул. Каліноўскага, 111). Ініцыятарамі правядзення фестывалю быў дабрачынны праект «Мары збываюцца», а таксама выбітныя беларускі спартоўцы Аляксандра Герасіменя і Віталь Радзівонаў.

«Мова cup» мае ўнікальную асаблівасць: з'язднаць беларускіх прафесійных спартоўцаў з амаратамі здаровага ладу жыцця і родную беларускую мову. Спаборніцтва праводзіліся ў сямі афіцыйных відах спорта: стрытболе, мініфутболе, лёгкай атлетыцы (эстафета 4 па 400 метраў, шурханні ядра і скачкам у даўжыню), плаванні, бадмінтоне, гіравым спорце і шахматах. Таксама праводзіліся турніры па настольным хакеі, кіданню мабільнага тэлефона і забегу хлопца з дзяўчынаю на плячах на 30 метраў. Яшчэ была пляцоўка для воркаута, дзе жадаючыя маглі пазаймацца на турніках, брусах, шведскіх сценках. Былі і конкурсы і ад спонсараў фестывалю. Праводзіліся паказальныя выступы і майстар-класы: Аляксандра Герасіменя правяла пачынаючым плаўцам занятак, а каманда па амерыканскім футболе «Зубры» згуляла паказальны матч.

Самай малой дзяўчынцы-ўдзельніцы шахматнага турніру ўручылі ўрачысты прыз. А пераможцамі спадорніцтва сталі беларускія грасмейстары Ланіта Стэцко і Уладзістаў Кавалёў.

Дарэчы, пара пераможцаў (каманда «Ліцьвіны») у бегу з дзяўчынай уручылі незвычайны падарунак у выглядзі 50 метраў кілбасы.

Пераможцаў ўзнагароджвалі вядомыя спартоўцы напрыклад Андрэй Мяхневіч. Аляксандра Герасіменя, канешне ж, павіншавала плаўцоў.

Пад час фестывалю можна было набыць саколку-вышыванку. А ўжо праз тыдзень пройдзе «Дзень вышыванкі», пра яго мы падрыхтуем новы фотарэпартаж.

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мова cup» мае ўнікальную асаблівасць: з'язднаць беларускіх прафесійных спартоўцаў з амаратамі здаровага ладу жыцця і родную беларускую мову.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика